У марыупальскай бальніцы. Фота: Яўген Малалетка / АР

«Рускія ўкраінцаў не чуюць. Таму для сваёй нянавісці украінцы выбралі нас, то-бок людзей, якія гатовыя іх слухаць, — піша ў сябе ў фэйсбуку публіцыст, паэт і дызайнер Стась Карпаў. — Але, паўтаруся, перажыць нянавісць тысяч мне прасцей, чым смерць тысяч. Таму, адзінае, што магу параіць, — не размаўляць і дапамагаць. Там разбяромся. Закончыцца вайна — можам крыўдзіцца, можам сварыцца. Ведаеце, сварыцца з жывымі людзьмі — гэта ж шчасце насамрэч», — па-філасофску кажа паэт.

У выніку нападу Расіі, падтрыманай уладамі Аляксандра Лукашэнкі, на Украіну за чатыры месяцы загінулі дзясяткі тысяч вайскоўцаў з абодвух бакоў, а таксама дзясяткі тысяч мірных жыхароў. Агульную колькасць ахвяр пакуль немагчыма падлічыць. Марыупаль, Валнаваха, Севераданецк, Рубежнае, Папасная ды іншыя ўкраінскія гарады за гэтыя месяцы былі практычна татальна разбураныя. У адной Кіеўскай вобласці, у якую расійскія войскі ўварваліся з тэрыторыі Беларусі, за час баёў і акупацыі ў сакавіку загінулі 1325 мірных жыхароў.

Клас
32
Панылы сорам
Ха-ха
1
Ого
Сумна
4
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру