Дзмітрый Бандарчук — 42-гадовы гродзенскі палітычны актывіст. У мінулым кіраваў кампаніяй «Гавары праўду» у Гродзенскай вобласці. Удзельнічаў як кандыдат у мясцовых выбарах, паведамляе hrodna.life.

Прасоўваў ідэі рэгіянальнага развіцця, быў у працоўнай групе Гродзенскага гарвыканкама па выбары турыстычнага брэнда горада. Быў адным з арганізатараў свята на Дзень Волі ў 2017—2019 гадах. У час выбарчай кампаніі 2020 года быў актывістам штаба Валерыя Цапкалы.

У жніўні 2020 года ўдзельнічаў у перамовах паміж пратэстоўцамі і мясцовымі ўладамі.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
8