Лукашэнкаўскія сілавікі разграмілі ў Мінску кватэру маці Антона Матолькі
Відэа з наступствамі ператрусу, праведзенага ў кватэры блогера Антона Матолькі, з'явілася ў адным з праўладных телеграм-каналаў. На ім бачныя раскіданыя па падлозе рэчы, разбітыя люстэркі і сляды глебы з вазона на сцяне.
Сам Антон Матолька, які жыве за мяжой, неадкладна адрэагаваў на навіну:
«Гэта ўсё, што вам трэба ведаць пра «моцнага лідара з жалезнымі яйкамі», і яго фашысцкую ўзброеную банду, якая настолькі «нічога не баіцца», што праз 2 гады пасля таго, як я выехаў з кватэры — помсціць маёй маме, 1951 года нараджэння.
Мы то ўсё прыбяром і паправім. Знайшлі чым палохаць».
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ