Цяпер ім выставілі абвінавачванні па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса:
- ч. 3 арт. 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фармаванні);
- ч. 3 арт. 289 (акт тэрарызму, здзейснены групай і які пацягнуў за сабой цяжкія наступствы);
- ч.ч. 2,4 арт. 309 (наўмыснае псаванне шляхоў зносін, якое прывяло да цяжкіх наступстваў);
- ч. 1 ст. 356 (здрада дзяржаве).
Псаванне абсталявання на чыгунцы адбывалася ў Беларусі адразу пасля нападу Расіі на Украіну. У выніку быў запаволены рух чыгуначных саставаў з расійскімі войскамі і тэхнікай, а сілавікі былі вымушаныя ўзмацніць ахову чыгункі.
Варта адзначыць, што ў паведамленні СК у Тэлеграме абвінавачаных называюць «здраднікамі радзіме», хаця суд яшчэ нават не пачынаўся. СК таксама сцвярджае, што мужчына пагражае смяротнае пакаранне, хоць на момант затрымання папраўкі ў закон яшчэ не былі прыняты.





