Фота: AP

Фота: AP

Пра гэта прэзідэнт Украіны сказаў у інтэрв'ю амерыканскаму тэлеканалу NBC.

«Трэба зразумець, што не толькі мы страчваем. Там, дзе мы страчваем аднаго чалавека, Расія — 5 чалавек. Там дзе мы страчваем адзін танк — яны 5. Вось так мы змагаемся. Але трэба быць справядлівым і сказаць, што нам складана. Бо зноў-такі іншыя лічбы, на адзін наш танк у іх 10 танкаў, на аднаго нашага байца — іх 10 вайскоўцаў. І якімі б моцнымі мы ні былі, іх у 10 разоў больш, і гэта вельмі складана. Нам складана, але мы стаім», — заявіў ён.

Зяленскі дадаў, што Украіне будзе складана стаяць адзін на адзін супраць РФ і яна можа не вытрываць.

«Таму вельмі важная падтрымка Еўропы, перш за ўсё ЗША — ад грамадства да прэзідэнта Джо Байдэна. Таму што ўсе павінны разумець, што гэта не наша вайна, проста Украіны з Расіяй, гэта вайна ўсяго свету з канкрэтна РФ, з іх ваенна-палітычным кіраўніцтвам, з іх арміяй і ўсе гэта павінны зразумець. Мы не зможам адны і, дзякуй богу, што нам дапамагаюць», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён перакананы, што вайна скончыцца перамогай Украіны.

«Як бы цяжка ні было, мы павінны выцесніць акупантаў з нашай зямлі. Колькі зможам, мы будзем гэта рабіць», — заявіў Зяленскі.

Ён таксама кажа, што перажывае, што Захад можа стаміцца ад Украіны.

«Я адчуваю часам, чую некаторыя словы, заклікі запаволення ў дапамозе, я бачу гэта. Мы не маем права прайграць, я кажу пра свет. Я лічу, што гэтая агульная перамога і перамога будзе ЗША, Украіны, еўрапейскіх дзяржаў. Калі мы прайграем, хто б што ні казаў, тады прайграе дэмакратыя, а значыць, прайграюць ЗША, еўрапейскія дзяржавы. Я ведаю, што ўсім няпроста, але трэба», — падкрэсліў ён.

Клас
30
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1