Паведамляецца, што, нягледзячы на рашэнне суда, палітвязень у добрым настроі, а гэтыя навіны не сталі для яго нечаканасцю.

Нагадаем, блогера і анархіста ў канцы сакавіка змясцілі ў ПКТ на чатыры месяцы за адмову хадзіць на працу на знак пратэсту. З 15 па 24 красавіка палітвязня ўтрымлівалі ў ШІЗА па двух пратаколах. 

Дзядка затрымалі 11 лістапада 2020, пасля чаго моцна збівалі і катавалі. 10 лістапада палітвязня асудзілі да пяці гадоў калоніі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Мікола не прызнаў віну ні па ніводным артыкуле. 

Падтрымаць палітвязня: ПК №9, 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16, Дзядку Мікалаю Аляксандравічу

Чытайце таксама: 

Мікалая Дзядка паставілі на прафулік як «схільнага да суіцыду і членашкодніцтва»

Мікалаю Дзядку прысудзілі пяць гадоў калоніі

Страшныя паказанні палітвязня Дзядка ў судзе: Выдаў паролі пасля таго, як душылі падушкай

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6