Мама з трыма дзецьмі (дзяўчынкі 2013 і 2014 гадоў нараджэння і хлопчык 2020 года нараджэння) адпачывала каля ракі. Калі яна пайшла ў палатку ўкладваць сына спаць, на беразе засталіся гуляць яе дачкі. Праз час жанчына заўважыла, што адна з іх знікла.

У 20.53 8-гадовую дзяўчынку выявілі вадалазы Асвода.

Нагадаем, 28 чэрвеня патанулі яшчэ двое дзяцей: 13-гадовы падлетак у Нёмане ў Мастоўскім раёне і 6-гадовы хлопчык у Пцічы ў Пухавіцкім раёне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
0