Андрэй Патрэбка. Фота з сацыяльных сетак

Працэс вёў суддзя Уладзімір Бясецкі, дзяржабвінаваўца — памочнік пракурора Валерыя Гаралевіч.

Да гэтага Андрэй Патрэбка 17 траўня 2022 года быў асуджаны на тры гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія») за абразу Лукашэнкі (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

Па матэрыялах абвінавачання, Патрэбка, з 5 жніўня 2020 года па ліпень 2021 года, неаднаразова ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» размяшчаў зняважлівыя і абразлівыя каментары ў адрас Наталлі Качанавай, Уладзіміра Макея і іншых афіцыйных асоб. З выкарыстаннем ненарматыўных форм моўнага выказвання. Таксама быў падпісаны на розныя пратэсныя чаты і групы, рабіў рэпосты відэаролікаў. Усяго ў справе налічваецца больш за 20 эпізодаў.

У ходзе допыту віну прызнаў цалкам, патлумачыў, што дзейнічаў пад уплывам сацыяльных падзей у краіне. У апошнім слове заявіў, што ніякіх стасункаў з апазіцыяй не меў, падтрымлівае дзяржаўную палітыку.

Абвінавачанне запрасіла для Андрэя Патрэбкі два гады абмежавання волі з накіраванне ва ўстанову адкрытага тыпу.

Шляхам частковага складання абвінавачанняў канчаткова прызначыць абмежаванне волі ва ўстанове адкрытага тыпу тэрмінам на чатыры гады.

Пасля перапынку ў судзе выявілася, што ў суд паступіла заява ад Юрыя Караева, які лічыць сябе пацярпелым па справе і просіць суд спагнаць з абвінавачанага матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды памерам 1 000 рублёў. У выніку судовае следства было на некаторы час адноўленае.

Суддзя Уладзімір Бясецкі прысудзіў Патрэбку чатыры гады абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу.

Клас
Панылы сорам
1
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
5

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру