Адзін з варыянтаў кампрамісу, па словах суразмоўцы агенцтва — зняцце санкцый ЕС на грузавыя перавозкі паміж Калінінградам і астатняй тэрыторыяй Расіі на той падставе, што гэта не лічыцца міжнароднай гандлем, паколькі Калінінград — частка РФ.

Аднак саступка можа быць зроблена пры ўмове, што тавары будуць выкарыстоўвацца непасрэдна на тэрыторыі рэгіёна, а не экспартавацца праз Калінінградскі порт. Акрамя гэтага, дадзены варыянт можа паставіць Літву ў слабае становішча.

Яшчэ адзін варыянт — гуманітарныя падставы для дазволу транзіту грузаў, піша Reuters.

Адзін з суразмоўцаў агенцтва заявіў, што калі традыцыйны маршрут праз Беларусь і Літву не будзе адноўлены, апошняя асцерагаецца, што Масква можа выкарыстоўваць ваенную сілу, каб пракласці сухапутны калідор праз яе тэрыторыю. Акрамя гэтага, эканоміка Еўропы моцна залежыць ад імпарту расійскага газу і апынецца ва ўразлівым становішчы пры скарачэнні паставак.

Па інфармацыі Reuters, рашэнне з нагоды кампрамісу можа быць прынята на наступным тыдні ці 10 ліпеня, калі ў спіс санкцыйных тавараў трапяць цэмент і алкаголь. Цяпер дзейнічаюць абмежаванні на транзіт праз краіны ЕС у Калінінград жалеза, сталі і металаў.

У найбліжэйшы час Еўракамісія прадставіць тлумачэнні аб парадку выканання антырасійскіх санкцый у кантэксце транспартных зносін з Калінінградам, паведаміў Барэль.

Чытайце таксама:

Прэзідэнт Літвы аб санкцыях у дачыненні да калінінградскага транзіту: Пра саступкі Расіі не можа быць і гаворкі

Усе зноў загаварылі пра Сувалкскі калідор. У чым ягонае значэнне і небяспека?

Наўседа: Літва не чакае ўварвання ў адказ на абмежаванне транзіту ў Калінінград

«Расія — гандляр страхамі». Чым Расія можа адказаць Літве і калі ўжо Еўропа дасць адпор агрэсару?

Клас
3
Панылы сорам
8
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
25

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру