Востраў Змяіны ахутаны дымам пажарышчаў. Фота з беспілотніка Узброеных сілаў Украіна

Востраў Змяіны ахутаны дымам пажарышчаў. Фота з беспілотніка Узброеных сілаў Украіна

Украінскае камандаванне паведаміла, што расіяне адышлі ад вострава Змяіны. Пазней гэта пацвердзіла і Міністэрства абароны Расіі.

Паведамляецца, што ад вострава адышлі пяць суднаў. Сам востраў пакрыты дымам пажарышчаў.

Сёння ж украінскае аператыўнае камандаванне «Поўдзень» заявіла, што ўкраінскія абаронцы знішчылі на востраве Змяіны апошні зенітна-ракетны комплекс «Панцыр-С1», гэта значыць, расіяне засталіся без абароны з паветра.

Акрамя таго, украінцы сцвярджаюць, што расейская армія страціла дзве гаўбіцы «Мста-Б» і самаходную — «Мста-З», тры адзінкі браняванай і аўтамабільнай тэхнікі, а таксама палявы склад паліўна-змазачных матэрыялаў.

Нагадаем, першы гарматна-ракетны комплекс «Панцыр-С1» на Змяіным украінцы знішчылі тыдзень таму.

Змяіны востраў — невялікая выспа за 50 кіламетраў ад паўднёвага берага Украіны ў Чорным моры.

24 лютага 2022 у першы дзень расейскага ўварвання ва Украіну Дзяржаўная прыгранічная служба Украіны каля 18:00 па мясцовым часе заявіла, што востраў з пасля абеду атакуюць расійскія вайсковыя караблі. Ракетны крэйсер «Масква» і патрульны карабель «Васілій Быкаў» пры падтрымцы штурмавых верталётаў абстрэльвалі выспу са сваіх палубных гармат.

Калі расійскі ваенны карабель звярнуўся да ўкраінскіх памежнікаў на выспе і зажадаў, каб яны здаліся, яны адказалі вядомай усім зараз нецэнзурнай фразай пра рускі ваенны карабель.

13 красавіка ракетны крэйсер «Масква», які браў удзел у штурме вострава Змяіны, затануў пасля ўкраінскай атакі.

Мінабароны Расіі пазней у чацвер пацвердзіла адыход са Змяінага і назвала гэта «крокам добрай волі»

Раней такім «крокам добрай волі» было названае адступленне расійскай арміі з поўначы Украіны.

Клас
97
Панылы сорам
1
Ха-ха
19
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
4