Фота: Рэгіянальная газета

Фота: Рэгіянальная газета

Вось што расказаў журналістам навуковец Алег Дзярновіч:

«У Малой вежы Крэўскага замка знайшлі тунэль сходаў. Гэта вельмі рэдкая знаходка, бо многія канструкцыйныя элементы былі панішчаныя ў замку войнамі, найперш Першай сусветнай».

Цуд, што падобная лесвіца захавалася. На прыступках нават маюцца адбіткі драўляных бэлек, якія ляжалі на цэгле, змацаванай вапнавай рошчынай. Навуковец адзначае, што падобны тунэль, але відаць, трохі большы меўся і ў Княскай вежы.

Таму новая знаходка мае і вельмі практычны сэнс — дапаможа рэстаўратарам пры складанні праекту рэканструкцыі Крэўскага данжона.

Клас
34
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
1