1 ліпеня спёка захаваецца, будзе да +34°С
1 ліпеня надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску і вельмі цёплая паветраная маса трапічнага паходжання, паведамляе Белгідрамет. Таму спёка застаненецца.
У пятніцу чакаецца пераменная воблачнасць, без ападкаў, вецер умераны.
Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад +12 ад +18°С, у паўднёва-заходніх раёнах ад +19 да +21°С; максімальная днём ад +27°С па паўночным усходзе да +34°С па паўднёвым захадзе краіны.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ