Канановічы на сустрэчы са сваім адвакатам у СІЗА

У «СБ» выйшаў тыповы матэрыял, у якім аўтарцы ўдаецца за некалькі абзацаў схлусіць дзясятак разоў.

І ёсць адзін паказальны момант.

«…эсбэушные уши торчат. … А откуда, подскажите, у [Нашай Нівы] материалы из дела? Они ведь не были обнародованы…» — піша «СБ. Беларусь сегодня».

Між тым заключэнне па справе «Наша Ніва» атрымала цалкам легальна з дазволу родных Канановічаў. Таму што рэдакцыя, рыхтуючы матэрыял, знайшла кантакты і сваякоў, і адваката арыштаваных. Астатнюю інфармацыю мы атрымалі з адкрытых крыніц.

Што да СБУ, то мы знайшлі кантакт следчага службы, які вядзе гэтую справу, і напісалі яму, але акурат ён нам нічога не адказаў.

Гэта проста ў рамках нашых журналісцкіх стандартаў — «Наша Ніва» гаворыць з рознымі бакамі, перш чым нешта напісаць.

Між тым супрацоўнікам «СБ» нават не прыйшло ў галаву, што такое магчыма, настолькі яны забылі, што журналіст — гэта той, хто шукае і правярае інфармацыю, а не атрымлівае яе зверху.

Заўважце, што ў Беларусі матэрыялы следства — таямніца, якая ахоўваецца падпіскай аб неразгалошванні. Прычым не толькі на этапе следства, а і на судзе, бо іх усё часцей робяць закрытымі (справы Мацкевіча, Кузнечыка, Ціханоўскага і г.д.). А ва Украіне, якую галоўная беларуская праўладная газета гучна называе «фашысцкай», адвакат мае магчымасць сустракацца з абодвума падабароннымі па справе адначасова і нават фатаграфавацца з імі пры сустрэчы, тым часам і сям’я, і адвакат нічым не рызыкуюць, гаворачы пра справу са СМІ.

Чаму прапаганда падняла на шчыт Канановічаў? Таму што ім патрэбныя такія кейсы, каб паказваць, што не толькі ў Беларусі арыштоўваюць за палітыку — «усе так робяць». 

Будзем спадзявацца, што аўтары гэтага артыкула ў «СБ» у свой час адкажуць па законе за свае дзеянні і хлусню. Рэальнае распальванне сацыяльнай і міжнацыянальнай варожасці не павінна застацца беспакараным.

Клас
184
Панылы сорам
5
Ха-ха
8
Ого
Сумна
2
Абуральна
6

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Іван / Адказаць
01.07.2022
СаўБелія - убогенькая прапаганда. Бездары.
7
666 / Адказаць
01.07.2022
Каментатар, сами вы пропаганда.
0
American / Адказаць
01.07.2022
СБ, это называется журналистика, а не пустое тиражирование лжи по  заказу диктатора. ...
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру