Суд Мазырскага раёна 6 красавіка прыняў рашэнне аб узмацненні рэжыму палітвязню і пераводзе яго з «хіміі» ў папраўчую калонію на 9 месяцаў і 17 дзён. Падставай для ўзмацнення сталі чатыры «парушэнні правілаў унутранага распарадку ва ўстанове», адно з якіх было ў тым, што Алег нібыта не павітаўся з супрацоўнікам «хіміі».

Тэрмін Алег адбываў у папраўчай установе №21, у якой, па інфармацыі ад палітзняволеных, іх утрымліваюць у нечалавечых умовах. Таксама ў студзені паведамлялася, што адміністрацыя гэтай установы адмаўляла ў шпіталізацыі хворым вязням. 

Нагадаем, Алега асудзілі да трох гадоў «хіміі» па ч. 1 арт. 342 КК за тое, што 9 жніўня 2020 года ён стаяў у счэпцы і выкрыкваў лозунгі.

Падтрымайце палітвязня: ПК № 2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Алег Алегавіч Мазгоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2