Фота: gofundme.com

Вось допіс, які апублікавала жанчына на краўдфандынгавай платформе GoFundMe:

«Пасля 1,5 года палітычнага зняволення ў Беларусі, я вярнулася ў Швейцарыю 18 лютага 2022 года. За гэты час мяне выселілі з кватэры, а рэчы забралі. Толькі некалькі з іх засталіся ў маёй уласнасці.

Самае вялікая бяда для мяне — што маіх трох брытанскіх катоў аддалі назаўсёды. Я не магу з гэтым змірыцца.

Фота: gofundme.com

Лілі і Сімба — у жанчыны з Ёншвіля. Мой памерлы муж падарыў мне гэтых двух катоў у 2009 годзе. Яны жылі са мной доўгі час і дапамаглі мне прайсці праз некалькі жыццёвых крызісаў.

На жаль, жанчына абыякавая да маёй гісторыі і застаецца бескампраміснай. Яна купіла катоў у мінулым верасні за сто франкаў. Цяпер у яе чатыры каты. Яна не пакідае мне шанцаў, і ў мяне няма сілаў змагацца.

Мне ўдалося знайсці кампраміс з другім гаспадаром з Арбона. Яго галоўнае патрабаванне — атрымаць грошы на новага «брытанца».

З лютага 2021 года я жыву на пенсію ўдавы і зберажэнні, таксама ў мяне ёсць дачка, якой патрабуецца падтрымка, таму я не ведаю, якім будзе маё фінансавае становішча ў будучыні.

Таму я збіраю тут 1425 франкаў (каля 1490 даляраў. — НН), каб выкупіць свайго ката. Вельмі спадзяваюся на вашу дапамогу, каб як мага хутчэй узяць на рукі сваю Шанэль.

Па рашэнні суда я мушу ўнесці грошы да 18 жніўня».

Наталля Хершэ — беларуска са швейцарскім грамадзянствам. Яе асудзілі за сарваную з сілавіка балаклаву. 18 месяцаў жанчына правяла за кратамі.

Чытайце таксама:

«Пад галаву часам клала абутак, бо не мела ні падушкі, ні матраца». Інтэрв'ю з Наталляй Хершэ — пра калонію, мужа і непахіснасць

Клас
2
Панылы сорам
7
Ха-ха
4
Ого
9
Сумна
73
Абуральна
10

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Карма / Адказаць
01.07.2022
Мама дарагая, няма сэрца ў людзей там
0
Кажан / Адказаць
01.07.2022
Катоў трэба вяртаць
0
Зорка / Адказаць
01.07.2022
Сумна, што не атрымалася пасьля катаваньняў тут вярнуцца хоць у нейкі бясьпечны дом… І там небясьпечна (хаця, вядома, зусім у іншых маштабах)
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру