Фота: mlyn.by

Фота: mlyn.by

«Заходзіш у ваду і наступаеш на дохлую рыбу. Не самыя прыемныя ўражанні», — дзеляцца людзі. 

Дохлая рыба тут паўсюль: на беразе, дзе над ёй ужо раяцца мухі, у прыбярэжнай зоне, у зарасніках чароту. 

Сітуацыя асабліва пагоршылася ў апошнія два дні, і, вядома, людзі перажываюць: «А што, калі купанне ў гэтай вадзе нанясе шкоду і чалавеку?» Тым больш, што ў спякоту рэзка павялічваецца колькасць выпадкаў кішачных захворванняў.

Доктар-гігіеніст Таццяна Сасноўская, загадчыца аддзела гігіены Смалявіцкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, расказала выданню, што пробы вады з вадасховішча бяруць рэгулярна і цяпер яе якасць задавальняючая, пагрозы для здароўя тых, хто купаецца, няма.

Што так паўплывала на стан рыбы, пакуль невядома.

— Сабраную рыбу мы адправілі ў лабараторыю — на экспертызу. Таму пакуль я не магу сказаць, што стала прычынай такой сітуацыі. Скажу толькі, што па выніках аналізаў вады з яе насычэннем кіслародам усё ў норме. Іншыя віды рыб не цярпяць. Праблема толькі з карасём, — кажа начальнік Смалявіцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Віталь Астроўскі.

Мор рыбы ў гарачае надворʼе ў адносна неглыбокіх вадаёмах не рэдкасць. Аказваецца, кожнаму віду рыб падыходзіць тыя ці іншыя суадносіны кіслароду і, напрыклад, вуглякіслага газу, якія трапляюць у ваду з атмасферы.

Адны віды і пры канцэнтрацыі 100 г/л адчуваюць сябе нармальна, іншыя не вытрымліваюць і 30 г/л.

Пагібельна дзейнічае на рыб і прысутнасць у вадзе серавадароду. Пры канцэнтрацыі ўсяго 1 мг/л рыба не здольная засвойваць кісларод.

Як расказалі выданню вопытныя рыбакі, на глыбокіх вадаёмах такіх сітуацый практычна не здараецца, а максімальная глыбіня Смалявіцкага вадасховішча — 4 м.

Але сапраўдныя прычыны мору рыбы пакуль невядомыя.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
0