Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Грамадства
Фота 3 з 3
01.07.2022 / 16:39
Бел / Łac / Рус

«Заходзіш у ваду і наступаеш на дохлую рыбу». На Смалявіцкім вадасховішчы — мор карасёў

Стаіць спякота, на Смалявіцкім вадасховішчы адпачывальнікі купаюцца з раніцы да вечара, але многія ў гэтым задавальненні вымушаны сабе адмовіць, піша mlyn.by.

Фота: mlyn.by

Фота: mlyn.by

«Заходзіш у ваду і наступаеш на дохлую рыбу. Не самыя прыемныя ўражанні», — дзеляцца людзі. 

Дохлая рыба тут паўсюль: на беразе, дзе над ёй ужо раяцца мухі, у прыбярэжнай зоне, у зарасніках чароту. 

Сітуацыя асабліва пагоршылася ў апошнія два дні, і, вядома, людзі перажываюць: «А што, калі купанне ў гэтай вадзе нанясе шкоду і чалавеку?» Тым больш, што ў спякоту рэзка павялічваецца колькасць выпадкаў кішачных захворванняў.

Доктар-гігіеніст Таццяна Сасноўская, загадчыца аддзела гігіены Смалявіцкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, расказала выданню, што пробы вады з вадасховішча бяруць рэгулярна і цяпер яе якасць задавальняючая, пагрозы для здароўя тых, хто купаецца, няма.

Што так паўплывала на стан рыбы, пакуль невядома.

— Сабраную рыбу мы адправілі ў лабараторыю — на экспертызу. Таму пакуль я не магу сказаць, што стала прычынай такой сітуацыі. Скажу толькі, што па выніках аналізаў вады з яе насычэннем кіслародам усё ў норме. Іншыя віды рыб не цярпяць. Праблема толькі з карасём, — кажа начальнік Смалявіцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Віталь Астроўскі.

Мор рыбы ў гарачае надворʼе ў адносна неглыбокіх вадаёмах не рэдкасць. Аказваецца, кожнаму віду рыб падыходзіць тыя ці іншыя суадносіны кіслароду і, напрыклад, вуглякіслага газу, якія трапляюць у ваду з атмасферы.

Адны віды і пры канцэнтрацыі 100 г/л адчуваюць сябе нармальна, іншыя не вытрымліваюць і 30 г/л.

Пагібельна дзейнічае на рыб і прысутнасць у вадзе серавадароду. Пры канцэнтрацыі ўсяго 1 мг/л рыба не здольная засвойваць кісларод.

Як расказалі выданню вопытныя рыбакі, на глыбокіх вадаёмах такіх сітуацый практычна не здараецца, а максімальная глыбіня Смалявіцкага вадасховішча — 4 м.

Але сапраўдныя прычыны мору рыбы пакуль невядомыя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
Страціла каля 15 кг, зарабляе 3 рублі. Якія апошнія навіны былі пра Марыю Калеснікаву, з якой тры месяцы няма сувязі
Хапун у Ваўкавыску: забіралі работнікаў мясцовага мясакамбіната 2
Лукашук пра тое, як выглядае нацыянальная ідэя ва ўмовах вымушанага падзелу беларускага грамадства 1
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Аўстрыі 4
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
Экс-агент ФБР Роберт Хансэн, асуджаны ў ЗША да пажыццёвага тэрміну за шпіянаж на карысць Расіі, знойдзены мёртвым у турме — BBC  1
Страціла каля 15 кг, зарабляе 3 рублі. Якія апошнія навіны былі пра Марыю Калеснікаву, з якой тры месяцы няма сувязі
Памерла Ліліта Озалыня — зорка «Доўгай дарогі ў дзюнах» 2
Польшча просіць Вялікабрытанію дапамагчы абараніць сваю паветраную прастору ад шароў-шпіёнаў з Беларусі — Bloomberg 1
У Новай Тавалжанцы забіты расійскі палкоўнік, кіраўнік аператыўнай групоўкі «Белгарад» 6
Хапун у Ваўкавыску: забіралі работнікаў мясцовага мясакамбіната 2
Лукашук пра тое, як выглядае нацыянальная ідэя ва ўмовах вымушанага падзелу беларускага грамадства 1
Усяго патроху
Гурт ŠUMA прадставіў сваю версію «Купалінкі» і абвясціў конкурс рэміксаў на яе з важкім прызам 2
Вера Палякова-Макей расказала, колькі ў ТЮГу спектакляў на беларускай мове 6
Прадаецца легендарная кальянная, заснаваная Іванам Мураўёвым 2
Што вядома пра Дзмітрыя Сарокіна, лідскага паэта, які загадкава памёр у Лідскім РАУС 1
Фота / Відэа
Франак Вячорка расказаў, як званок Вавана і Лексуса выглядаў з ягонага боку і як адно слова выдала пранкераў 21
Маці палітвязня, загадчыцу кафедры юрфака БДУ, паклікалі на судзейскае свята, але абрэзалі на выніковых фота  1
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
Ружанскі палац перафарбуюць. Але выпраўляць будуць зусім не тое, чаго ўсе чакалі 6
У Лідскім РАУС памёр 37-гадовы паэт 27
Беларус адслужыў у войску і расказвае, якія былі настроі ў афіцэраў яго падраздзялення наконт вайны ва Украіне 11
Лукашэнка назваў кіраўнікоў заходніх краін вар'ятамі і заявіў, што яму надакучыла цярпець іх выхадкі 21
ПВК «Вагнер» падчас узброенага сутыкнення з расійскімі салдатамі захапіла ў палон падпалкоўніка арміі РФ і прымусіла яго выбачацца на відэа 18
Самае лайканае
«Хай зʼездзіць у Кіеў і заначуе ў маёй кватэры». Украінская журналістка расказала пра рэакцыю Сабаленкі на вострыя пытанні 39
Зяленскі прапануе Расіі «дыпламатычны выхад» з найменшымі стратамі 11
Беларус адслужыў у войску і расказвае, якія былі настроі ў афіцэраў яго падраздзялення наконт вайны ва Украіне 11
Падаляк заявіў, што расійскія добраахвотнікі, якія робяць дыверсіі на тэрыторыі Расіі, больш не ўваходзяць у склад УСУ 25
Ва Украіне з'явілася яшчэ адна зорка сацсетак. Гэта кошка Аза, якая жыве на паўразбуранай расейцамі падстанцыі 4
Гарачыя тэмы
«Як вас разумець, генерал?» Што значыць заклік Церцеля да кансэнсусу  30
Былы ўладальнік бара «Каліноўскі» цяпер жыве ў Дубаі. Але яго думка: «Цяпер ідэальны час для інвестыцый у Беларусі» 21
Смерць беларускай айцішніцы ў Грузіі: як трагедыя маладой дзяўчыны вылілася ў вялікі краўдшэймінг 12
Пранкеры Ваван і Лексус пад выглядам Парашэнкі дазваніліся да Ціханоўскай, але не змаглі падтрымаць размову з Вячоркам па-ўкраінску 53
Лукашэнка пашкадаваў, што Расія не пайшла больш маштабнай вайной на Украіну ў 2014-2015 гадах 17
Чым запомніўся былы гродзенскі мэр, якога цкавалі ў тэлеграм-каналах лукашысты 7
Да гадавіны трагедыі на Нямізе: праклён скульптара Інькова 8
Польшча закрыла мяжу для прычэпаў на беларускіх і расійскіх нумарах — як гэта адаб'ецца на Беларусі? 4
Каго і чаму здаў Раман Пратасевіч. Гэта гісторыя пра тое, як адно фота можа змяніць усё жыццё. Многа жыццяў  73
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх