Алег Гайдукевіч

«Гэта ж гумар, трэба гумар разумець. Гэта вобразна, — патлумачыў лукашэнкаўскі дэпутат. — Меў на ўвазе, што ў Літве, у Клайпедзе, дзе я вырас, нічога не пабудавалі новага. Яны кажуць: ненавідзім савецкую спадчыну! А нічога ж няма, акрамя таго, што пабудавалі падчас СССР

(гэта хлуслівае сцвярджэнне. У Клайпедзе за часы незалежнасці з'явіліся новыя партовыя тэрміналы, у тым ліку першы ў рэгіёне тэрмінал для прыёму звадкаванага прыроднага газу, а таксама новыя прадпрыемствы, жылыя і офісныя будынкі, сярод якіх вежы K і D, якія сталі візуальнымі сімваламі горада.НН). 

За межамі цэнтра Вільні старая савецкая забудова, памятаю яе з часоў дзяцінства. Усё засталося, як было, кропкавыя ўкрапіны ёсць, і ўсё. Няма развіцця, на жаль, людзі раз’ехаліся. 

Мілая прыгожая Вільня — мілы горад. Але развіцця няма. Памірае, на жаль, Літва. Эканоміку знішчаюць (гэта хлуслівае сцвярджэнне. За перыяд 1994—2022 гадоў эканоміка Літвы расла хутчэй, чым беларуская, і на сёння ВУП Літвы на душу насельніцтва амаль у тры разы вышэйшы, чым аналагічны паказчык у Беларусі.НН). Клайпедскі порт закрылі дарма (гэта хлуслівае сцвярджэнне. Клайпедскі порт не закрыты, а ў 2018 — 2021 гадах паставіў гістарычныя рэкорды аб'ёму перавалкі грузаў.НН). І нічога добрага няма, калі ў прэзідэнта амерыканскі пашпарт (гэта хлуслівае сцвярджэнне. У прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы няма амерыканскага пашпарта. Як не было яго ў ніводнага з пяці літоўскіх прэзідэнтаў, у тым ліку і ў Валдаса Адамкуса, які быў прэзідэнтам да 2009 года. Ëн быў грамадзянінам Амерыкі падчас савецкай акупацыі Літвы, але адмовіўся ад амерыканскага грамадзянства, перш чым балатавацца ў прэзідэнты.НН).

А ў нас Мінск увесь забудаваны новай забудоўкай — вось гэта называецца развіццё! Вось што я меў на ўвазе!»

Пра гей-клубы Гайдукевіч дадаў:

«Я звышнатурал, старой фармацыі. Мяне б недзе на Захадзе… Я ж кампліменты жанчынам раблю, а ў іх жа там за кампліменты ў турму саджаюць

(гэта хлуслівае сцвярджэнне. У турму саджаюць не за кампліменты, а за сэксуальны гвалт ці прымус да сэксу падначаленых.НН).

Вось Джоні Дэп — небараку засудзілі! Добра хаця б апошні суд выйграў. Усю кар’еру дзякуючы Джоні Дэпу зрабіла і за кошт яго хоча яшчэ… Калі ён кепскі чалавек, навошта грошай ад яго хочаш? Навошта столькі грошай яшчэ табе плаціць? Скажы «дзякуй», што кар’еру табе зрабіў і ідзі, займайся. А то беднага мужыка засудзіць хацелі!

Я, канечне, сачыў, уважліва сачыў, бо мне цікава было чым гэта ўсё скончыцца».

Але хто такі звышнатурал? 

«Гэта зноў гумар, гумар. Значыць, што я да гей-клубаў не магу мець аніякага дачынення. Жанчын я люблю, разумееце? Жанчын. 

Мне ўвогуле гэтая тэма не цікавая. Хто з гэтым змагаецца вельмі моцна, я таксама не разумею — праблем рэальных хапае! Таму мяне гэтая тэма зусім не цікавіць!

Я проста сказаў, што дасягненняў не ўбачыў у архітэктуры — акрамя гей-клубаў і «Акропаліса». 

Клас
16
Панылы сорам
180
Ха-ха
27
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
13

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Іван / Адказаць
02.07.2022
Які ж ты натурал, калі ты пад прэзідэнтам?
0
ступар / Адказаць
02.07.2022
Іван, па класіцы!
1
даведка / Адказаць
02.07.2022
Так чего ж тебя бросила собственная жена, между прочим, тоже женщина... Натурала-то такого. 
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру