Экспарт тавараў паменшыўся на 4,4% і склаў 13 974,1 млн даляраў (у студзені-маі 2021 года — 14 616,4 млн даляраў).

Імпарт скараціўся на 8,5% — да 14 278,7 млн даляраў (у 2021 годзе — 15 597,5 млн дал.).

Сальда па выніках студзеня-мая 2022 года аказалася адмоўным (—304,6 млн даляраў), але зменшылася ў параўнанні з мінулым годам (—981,1 млн даляраў).

Экспартныя пастаўкі ў краіны СНД і ЕАЭС у грашовым выражэнні выраслі ў параўнанні з 2021 годам, пра што сведчаць абноўленыя статыстычныя звесткі. Але гэты рост шмат у чым сфармаваны за кошт павелічэння экспарту ў Расію.

Тавараабарот з краінамі па-за СНД у студзені-маі бягучага года склаў 10 030,7 млн даляраў (—18,9% да ўзроўню мінулага года), экспарт — 5 266,5 млн даляраў (—15%), імпарт — 4 764,2 млн даляраў (—22,8%).

У студзені-маі 2022 года тавараабарот Беларусі і краін Еўрасаюза склаў 4 697,3 млн даляраў (—25% да ўзроўню 2021 года). Экспарт скараціўся на 21% — да 2 904,2 млн даляраў, імпарт упаў на 30,8% — да 1 793,1 млн даляраў.

У першым квартале 2022 года беларускі таварны экспарт прадэманстраваў рост у адносінах да аналагічнага перыяду мінулага года (8 725,9 млн даляраў супраць 8 313,4 млн даляраў). Але затым пастаўкі на знешні контур пачалі прасядаць і па выніках пяці месяцаў можна назіраць скарачэнне экспарту.

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1