Херсон з вышыні птушынага палёту. 20 мая 2022 года

Афіцыйныя асобы ЗША звяртаюць увагу на шэраг інцыдэнтаў апошніх тыдняў, звязаных з замахамі на жыццё калабарантаў. Амерыканская выведка называе гэта доказам «росту партызанскай дзейнасці на поўдні Украіны».

На думку апытаных CNN чыноўнікаў, адцягванне часткі расійскіх войскаў з херсонскага на данбаскі кірунак стварыла для партызанаў акно магчымасцяў для нападаў на калабарантаў, а для ўкраінскіх сілаў — час для контрнаступлення.

У ЗША падкрэсліваюць, што рух супраціву на акупаванай Херсоншчыне пакуль не перарос у арганізаваны і скептычна ставяцца да яго перспектыў. Але ў доўгатэрміновай перспектыве ён можа прывесці да масавых паўстанняў сярод украінскага насельніцтва.

Адной з прычын няўдач расійскіх вайскоўцаў амерыканскія чыноўнікі называюць прыярытэт ваеннай кампаніі перад наладжваннем цывільнага жыцця на акупаваных тэрыторыях. 

Клас
8
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру