Гасцініца «Шаркаўшчына»

Па выніках мінулага года, на апошнім месцы па ўзроўні сярэдняй зарплаты апынулася Шаркаўшчына. У пасёлку гарадскога тыпу з насельніцтвам каля 6 тысяч чалавек ёсць адна гасцініца з аднайменнай назвай. 

Знаходзіцца яна па адрасе вуліца Камсамольская, 17. У ёй 18 нумароў на 38 чалавек. 

Сярод 18 нумароў тры пазначны як «люкс». Галоўнае адрозненне ад звычайных пакояў у тым, што ў іх есць душ. Пастаяльцам астатніх 15 нумароў даводзіцца карыстацца агульным душам на паверсе. 

Суткі пражывання ў двухмесным «люксе» абыдуцца ў 38 рублёў 58 капеек. Нумары сярэдняга ўзроўню (па Шаркаўчынскіх мерках) каштуюць яшчэ танней — 24,60 рубля. 

Але з люксавымі нумарамі ў Шаркаўшчыне не ўсё так проста, бо без дазволу ад мясцовага райвыканкаму для засялення дасяжны толькі адзін з трох нумароў. На іншыя два ёсць бронь ад выканкама, таму засяляць туды пастаяльцаў ці не, будуць вырашаць чыноўнікі, а не супрацоўнікі гасцініцы. Па словах апошніх, райвыканкам даволі рэдка дазваляе пускаць гасцей у свае «люксы». 

Гасцініца «Мсціслаў»

У Мсціславе з насельніцтвам каля 10 тысяч чалавек таксама ёсць толькі адна гасцініца з 41 пакоем на 74 месцы. Адрас — вуліца Пралетарская, 53. 

Нягледзячы на тое, што сам раён па заробках амаль не адрозніваецца ад Шаркаўшчыны, гасцініца тут зусім іншага ўзроўню. 

Душавыя пакоі ёсць амаль ва ўсіх нумарах. Інтэр'еры таксама радуюць, бо ў 2021 годзе гасцініца перажыла капітальны рамонт.

Фота: mstislavl.gov.by

Фота: mstislavl.gov.by

Кошт ложка-месца ў нумарах вышэйшай катэгорыі складае 53 рублі 36 капеек. За гэтыя грошы вы атрымаеце двухмесны двухпакаёвы нумар з халадзільнікам, тэлевізарам, душам і іншымі рэчамі неабходнымі для пражывання.

Суткі ў аднамесным нумары 1-га разраду каштуюць 40 рублёў 13 капеек. Азнаёміцца з цэнамі на пражыванне можна па спасылцы.

Слаўгарад, гасцініца «Сож» 

Слаўгарадская гасцініца носіць назву не райцэнтра, а ракі, на якой стаіць гарадок з насельніцтвам каля 8 тысяч чалавек. Адначасова ў гасцініцы па адрасе вуліца Кастрычніцкая, 3а можа пражываць да 40 пастаяльцаў. У гасцініцы ёсць адзін нумар «люкс» і адзін «паўлюкс». Ноч пражывання ў «люксе» абыдзецца ў 29,25 рубля. За гэтыя грошы вы атрымаеце нумар з халадзільнікам, гарачай вадой і тэлевізарам. За месца ў «паўлюксе» без тэлевізара прыйдзецца выкласці 16,44 рубля.

Фота: belarushotels.by

Фота: belarushotels.by

Водгукаў у «Сож» у Google хапае — 101 каментар, паводле якіх гасцініца атрымала 3 зоркі з 5 магчымых. Адшукаць актуальны кантакт можна на сайце выканкама.

Круглае, гасцініца «Друць»

Самае таннае месца ў гасцініцы «Друць» абыдзецца ў 15,60 рубля, а самае дарагое — у 29,30 рубля. Месціцца гасцініца па адрасе вуліца Савецкая, 36.

Сыходзячы з інфармацыі на сайце райвыканкама, у гасцініцы ёсць невялікі бар і більярдны стол.

Калі датэлефанавацца ў адзіную Круглянскую гасцініцу не атрымаецца, то вы можаце паспрабаваць заначаваць у экатурыстычным комплексе «Мікалаеўскія сажалкі». На тэрыторыі комплексу знаходзіцца гасцініца «Лада». Суткі пражывання — ад 44 рублёў за чалавека ў аднамесным нумары (55 за двух чалавек) да 85,80 рубля за ноч у двухмесным «люксе». 

Двухмесны «люкс». Фота: nikolaevprud.by

Двухмесны «люкс». Фота: nikolaevprud.by

Знайсці кантактныя нумары і падрабязней азнаёміцца з прапановай ад «Мікалаеўскіх сажалак» можна на сайце арганізацыі.

Гасцініца «Чавусы»

У Чавусах ёсць гасцініца з аднайменнай назвай. Яна разлічана на 74 чалавекі, якія могуць размесціцца ў 27 нумарах рознага ўзроўню камфартабельнасці.

Танней за ўсё абыдзецца койка-месца з падсяленнем — усяго 21 рубель. Душ і прыбіральня агульныя на блок з 2-3 нумароў.

Суткі ў нумары павышанай камфортнасці каштуюць 48 рублёў. Некалькі год таму раённая гасцініца перажыла рэканструкцыю, таму нумары выглядаюць цалкам годна.

Клас
11
Панылы сорам
63
Ха-ха
21
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
2