Тэлеграм-канал пераказвае такую храналогію падзей.

Дзве дзяўчынкі, 6 і 14 гадоў, здымалі ролік, раздаючы адпачывальнікам прыгожа нарэзаную садавіну. Супрацоўнікі пляжа ўбачылі ў іх канкурэнтаў і груба папрасілі сысці. Старэйшы брат дзяўчынак, Мікіта заступіўся за іх, а калі трое работнікаў паспрабавалі прагнаць яго сілай, пачалася бойка.

На падмогу супрацоўнікам пляжа, піша канал, прыйшло чалавек дзесяць з палкамі і жалезнымі прутамі. Прыйшлося выклікаць хуткую для беларуса. Ён да гэтага часу ў цяжкім стане.

Фоткаўся з Лукашэнкам, працаваў у прэс-службе хакейнага «Дынама». Стала вядома асоба беларуса, пабітага ў Сочы

label.reaction.like
label.reaction.facepalm
label.reaction.smile
label.reaction.omg
label.reaction.sad
label.reaction.anger

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?