Па інфармацыі Міністэрства эканомікі, за першыя 4 месяцы бягучага года таварны экспарт у Расію склаў 5,4 мільярды даляраў. На долю Расіі прыпадае больш за палову беларускага экспарту.

«Расія для Беларусі заўсёды была стратэгічным партнёрам. Аднак цяпер ва ўмовах несяброўскіх дзеянняў асобных краін, тыя стратэгічныя кірункі, якія мы раней вызначылі па развіцці нашай інтэграцыі, цяпер паскараюцца», — заявіў намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Ярашэвіч, перадае прэс-служба ведамства.

Беларускія эканамічныя ўлады раней заяўлялі, што плануюць перанакіраваць на Расію тавары на суму каля 4 млрд у год.

Для Расіі Беларусь таксама павялічвае сваю ролю як гандлёвы партнёр. Так, у красавіку Беларусь упершыню абышла Германію па пастаўках на рынак Расіі ў грашовым выражэнні пасля таго, як нямецкі экспарт скараціўся на дзве траціны ў параўнанні з 2021 годам.

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1