Як паведаміў журналіст Юрый Бутусаў, дзякуючы гэтым звышсучасным саманаводным снарадам, УСУ атрымалі значную перавагу, бо Расія не здольная распрацаваць аналагі падобнай высокадакладнай зброі.

Па даных крыніц журналіста, пры абстрэле 1 ліпеня двума снарадамі былі знішчаныя дзве адзінкі расійскай тэхнікі. Верагодна, адна з іх была ЗРПК «Панцыр» або танк.

2 ліпеня нямецкімі снарадамі SMArt УСУ накрылі цэлую калону — пашкоджаныя або знішчаныя да 8 адзінак баявой тэхнікі расіян.

Клас
85
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1