У ведамстве нагадалі, што з 1 ліпеня пачаў дзейнічаць бязвізавы рэжым уезду для грамадзян Польшчы, якія едуць у Беларусь праз беларуска-польскую граніцу. За пяць дзён Беларусь наведалі больш за 150 грамадзян Польшчы.

У той жа час бязвіз для Літвы і Латвіі дзейнічае з 15 красавіка. За гэты час у нашу краіну прыехалі 68,7 тысячы грамадзян Літвы, 26,3 тысячы грамадзян і 8,6 тысячы неграмадзян Латвіі.

У агульнай колькасці беларускім бязвізавым рэжымам, такім чынам, ужо скарысталіся больш за 103 тысячы грамадзян сумежных краін Еўрасаюза.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1