Брэнан Лоўсан падаў у суд Каліфорніі пазоў супраць Meta Platforms Inc, мацярынскай кампаніі Facebook, сцвярджаючы, што яму паведамілі пра новы ўнутраны пратакол на сходзе супрацоўнікаў у канцы 2018 года, і ён адразу ж засумняваўся ў яго законнасці. Неўзабаве пасля гэтага, па яго словах, ён быў звольнены і заставаўся беспрацоўным на працягу 18 месяцаў. Мужчына патрабуе больш за 3 мільёны долараў у якасці кампенсацыі плюс штрафныя санкцыі.

Новы пратакол дазволіў супрацоўнікам сацыяльнай сеткі «абыходзіць пратаколы прыватнасці Facebook», атрымліваючы дадзеныя з мабільнай праграмы Messenger, «якія карыстальнікі вырашылі выдаліць», гаворыцца ў скарзе Лоусана.

Гэты пратакол, мяркуючы па ўсім, парушаў правілы прыватнасці лічбавых дадзеных Еўрапейскага Саюза (GDPR) і пастанову Федэральнай гандлёвай камісіі, якая патрабавала ад Facebook дакладна інфармаваць карыстальнікаў пра сваю палітыку захоўвання дадзеных, гаворыцца ў скарзе.

Па словах Лоусана, ён разумеў, што знаходзіцца на «зыбкай глебе», ставячы пад сумнеў законнасць такой практыкі, і баяўся, што яго звольняць, калі ён будзе настойваць на гэтым. У выніку яго звольнілі ў ліпені 2019 года за нібыта неналежнае выкарыстанне адміністрацыйнага інструмента Facebook. Ён сцвярджае, што гэта была толькі фармальная падстава і акт помсты за яго скаргу.

Адна з камандаў Facebook выкарыстала пратакол, каб дапамагчы праваахоўным органам у расследаваннях у дачыненні да карыстальнікаў, сказаў Лоўсан.

«Праваахоўныя органы задавалі пытанні пра выкарыстанне платформы падазраваным, напрыклад, з кім ён перапісваўся, калі былі адпраўленыя паведамленні і нават які змест гэтых паведамленняў, — сцвярджае Лоўсан. — Дзеля таго, каб Facebook меў добрую рэпутацыю, каманда выкарыстала ўнутраны пратакол для прадастаўлення адказаў праваахоўным органам, а пасля вызначала, колькі інфармацыі варта перадаць».

Чытайце яшчэ:

Інжынер Google сцвярджае, што ў штучнага інтэлекту з'явілася душа і свядомасць. За гэта яго адхілілі ад працы

Гэтая ілюзія змушае вас думаць, што вы ўваходзіце ў тунэль — спраўдзіце самі!

Клас
2
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
6
Сумна
4
Абуральна
19