Зяленскі з украінскімі байцамі падчас візіту ў Днепрапятроўскую вобласць. 8 ліпеня 2021 года

Зяленскі з украінскімі байцамі падчас візіту ў Днепрапятроўскую вобласць. 8 ліпеня 2021 года

Паводле Зяленскага, Расія пераўзыходзіць Украіну па колькасці салдат і ўзбраенняў, але не лічыцца з загінулымі і страчанай вайсковай тэхнікай. Украіна ж у сваю чаргу спадзяецца на пастаўкі заходняй зброі, што дасць магчымасць спыніць ваенную фазу да канца 2022 года.

«Наша краіна будзе заставацца адзінай і згуртаванай. Калі сучаснае ўзбраенне ад нашых партнёраў будзе паступаць своечасова, а поспех і Бог будуць на нашым баку, мы зможам дасягнуць шмат чаго да канца года, і спыніць гэтую вайну. Мы зможам спыніць ваенную фазу, прынамсі, гэтай вайны», — мяркуе Зяленскі.

Па словах Зяленскага, самая цяжкая сітуацыя цяпер назіраецца на ўсходзе краіны і ў Данбасе. На поўдні ўсё прасцей: УСУ стрымліваюць расійскую армію і праводзяць контратакі. Харкаўская вобласць, па словах прэзідэнта Украіны, практычна цалкам вызваленая.

8 ліпеня Уладзімір Зяленскі наведаў перадавыя пазіцыя ВСУ ў Днепрапятроўскай вобласці і правёў нараду наконт сітуацыі ў сваім родным Крыварожскім раёне. 

Клас
16
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2