«Слава Украіна! ДМС слава!» — напісала Карына ў Фэйсбуку, апублікаваўшы фота свайго пашпарта.
Некалькі дзён таму ў Карыны не прынялі дакументы на атрыманне часовага ВНЖ. Тады супрацоўніца міграцыйнай службы забрала ў дзяўчыны пашпарт і папярэдзіла, што ёй дадуць штраф.
Раней, 30 чэрвеня, Карыне Пацёмкінай уручылі падзяку за валанцёрскую дзейнасць ва Украіне. Узнагароджанне праходзіла ад імя Бучанскай тэрытарыяльнай грамады.
Падчас узнагароджання Карыны Пацёмкінай за валанцёрства. Фота: Фэйсбук
«У кожнай грамады ёсць свая праца. У кожнай нацыі ёсць раны для гаення. У кожным сэрцы ёсць сіла зрабіць гэта», — напісала тады валанцёрка на ўкраінскай мове.
Карына пераехала з Беларусі ва Украіну ў снежні 2021 года праз пагрозу палітычнага пераследу, пасялілася ў Бучы каля Кіева. Яна працягвала жыць там, калі пачалася расійская акупацыя, пасля змагла эвакуявацца. На пачатку красавіка, адразу пасля вызвалення горада, яна вярнулася і займалася валанцёрскай дзейнасцю.
Чытайце таксама: У беларускай валанцёркі з Бучы не прынялі дакументы для легалізацыі ва Украіне





