Паводле Пазняка, у выпадку такога загаду вайскоўцы маюць тры шляхі:
- Першы шлях — «ганебны і самагубны для вас і для гонару нашай краіны» — падпарадкавацца, ступіць на Украіну са зброяй і забіваць украінцаў на іх зямлі, «і таксама прыняць ад іх сваю бессэнсоўную смерць».
- Другі шлях — падняць белы сцяг і перайсці на бок украінцаў. «Вы будзеце абароненыя міжнароднымі законамі. Гэта не палон. Адмова ад чужой маскоўскай несправядлівай вайны, адмова быць агрэсарам, адмова ваяваць з суседам забяспечыць вам статус жыцця ў любой краіне ААН альбо магчымасць (хто пажадае) ваяваць супраць рашысцкага мордара на баку ўкраінцаў у беларускіх вайсковых аддзелах».
- Трэці шлях — гэта «шлях герояў і патрыётаў Айчыны. Перагрупавацца, павярнуць назад і пайсці на Мінск вызваляць Беларусь ад акупацыі прамаскоўскага рэжыму».
Зянон Пазняк лічыць, што Расія хоча ўцягнуць беларускія войскі ў вайну, каб захапіць Беларусь.
«Крэмль нічога не заваюе, загнаўшы беларускае войска на Украіну. Масква спадзяваецца на тое, што нематываванае беларускае войска амаль гарантавана будзе панішчанае і разбітае ўкраінцамі, і тады пры ўсіх раскладах і паваротах Масква можа захапіць Беларусь голымі рукамі. Бараніць краіну не будзе каму».






дядька в своем уме?
с кем будут воевать эти “повернутые” солдатики? со своими отцами, матерями, братьями, сестрами, женами и детьми?