Карта ад МЗС Вялікабрытаніі. Беларусь на ёй — зона, у якую непажаданы ўезд.

Карта ад МЗС Вялікабрытаніі. Беларусь на ёй — зона, у якую непажаданы ўезд.

Адзінае, што аб'ядноўвае беларусаў у спісе КДБ, — усе яны ўнесеныя туды па пратэсных справах. Большасць з іх ужо прызнаныя палітвязнямі.

Іншаземцы ж унесеныя па спісах ААН. То-бок, гэта людзі, якія міжнароднай супольнасцю аднагалосна прызнаныя тэрарыстамі — кіраўнікі тэрарыстычных арганізацыяў кшталту ІДІЛ ці Аль-Каіды, арганізатары масавага забойства людзей ці генацыду, распрацоўшчыкі зброі масавага паражэння.

Найбольшая група беларусаў, унесеных у «тэрарысты» (50 чалавек), — гэты тыя, каго абвінавачваюць у спрыянні тэрарыстычным актам ці здзяйсненні такіх актаў (артыкул 289 КК). У гэты шэраг ўваходзяць байполаўцы, восем фігурантаў «справы Аўтуховіча», Святлана Ціханоўская, Антон Матолька, Ігар Макар, Павел Латушка, Вольга Карач, Аляксандр Зайцаў, фігуранты справаў Атрадаў грамадзянскай самаабароны, анархісты з «групы Аліневіча» і рэйкавыя партызаны.

Далей ідуць каментатары (артыкул 130 КК), якіх ужо 43 чалавекі. Сюды ўключаны, да прыкладу, хірург Андрэй Любецкі.

Шаснаццаці інкрымінаваны ўдзел у масавых беспарадках або іх арганізацыя. Тут ёсць як шараговыя ўдзельнікі пратэстаў, так і Сцяпан Пуціла разам з Раманам Пратасевічам, які нядаўна чарговы раз ажаніўся.

Дзесяці адначасова інкрымінуецца распальванне варажнечы і спрыянне масавым беспарадкам. Сюды ўваходзяць Ігар Лосік, Сяргей Ціханоўскі і адміністратар чата «Краіна для жыцця Полацк Наваполацк» Анатоль Мацулевіч.

Асабняком стаяць фігуранты справы «Буслы Ляцяць» і арганізатары руху «Супраціў» (Шчыгельскі, Кулажэнка, Шаметавец) — дзевяць чалавек вінавацяць ва ўдзеле ў арганізацыі, датычнай да тэрарыстычнай дзейнасці. Нядаўна «НН» публікавала інтэрв'ю з фігурантам справы «Буслы Ляцяць», які застаўся на волі.

Пяцярых беларусаў прызналі вінаватымі ў закліках да шкоды нацыянальнай беспецы. Сярод іх студэнтка з Кірава Данута Перадня, Марыя Калеснікава ды Максім Знак.

У спісе КДБ таксама ўдзельнік пастановачнага замаху на Азаронка і Вольга Маёрава з Віктарам Снегурам, фігуранты справы Аўтуховіча, якіх абвінавачваюць у незаконных дзеяннях з агнястрэльнай зброяй дзеля здзяйснення злачынстваў.

Клас
3
Панылы сорам
7
Ха-ха
11
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
46