У НАСА кажуць, што гэтыя выявы «дапамагаюць знайсці адказы на пытанні, якія дапамогуць нам лепш зразумець наш Сусвет і месца ў ім чалавека».

Галоўным здымкам, які быў прадстаўлены ў панядзелак Джо Байдэну ў Белым доме, стала фатаграфія масіўнага збору галактык SMACS 0723, якая дэманструе самае дэталёвае адлюстраванне ранняга Сусвету на сённяшні дзень (першая ў нашай падборцы ў Тэлеграме).

Сярод чатырох іншых аб'ектаў, знятых «Уэбам», былі туманнасць Кіля, гіганцкая экзапланета WASP-96 b, туманнасць Паўднёвае кальцо і збор галактык Квінтэт Стэфана, кожная з якіх аддаленая ад Зямлі на тысячы светлавых гадоў.

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0