Пасол КНДР у Маскве Сын Хон Чхоль з прадстаўніцай «ДНР» Вольгай Макеевай

Пасол КНДР у Маскве Сын Хон Чхоль з прадстаўніцай «ДНР» Вольгай Макеевай

Пасля прыйшла дадатковая інфармацыя, што КНДР прызнала і «Луганскую народную рэспубліку».

Дагэтуль самаабвешчаныя «Данецкая народная рэспубліка» і «Луганская народная рэспубліка» былі прызнаныя толькі дзвюма дзяржавамі — членамі ААН: Расіяй і Сірыяй, а таксама часткова прызнанымі дзяржавамі Абхазія і Паўднёвая Асеція. Усе астатнія дзяржавы-члены ААН лічаць тэрыторыі, якія кантралююць «ДНР» і «ЛНР», часткай Украіны.

Цікава, што раней КНДР не заяўляла пра прызнанне Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, якія Расія прызнала яшчэ ў 2008 годзе.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1