Вішні — не толькі смачныя, але і вельмі каштоўныя ягады. Яны з'яўляюцца скарбніцай такіх вітамінаў, як С, А, Е і К, а таксама змяшчаюць фоліевую кіслату, калій, кальцый, жалеза, фосфар і магній. Таму іх варта есці не толькі летам.

Але як гэта зрабіць? Застаецца прыгатаваць з іх прысмакі, якія захаваюцца на доўгі час.

Марынаваныя вішні

Інгрэдыенты:

  • Кілаграм цвёрдых, спелых вішань з чаранкамі,
  • 3—4 сушаныя гваздзікі,
  • духмяны перац,
  • палова чайнай лыжкі насення гарчыцы,
  • некалькі тонкіх лустачак імбіру,
  • 250 мілілітраў белага віна,
  • 100 мілілітраў белага віннага воцату,
  • тры чвэрці шклянкі цукру,
  • дзве сталовыя лыжкі мёду,
  • чайная лыжка солі,
  • чайная лыжка цёртай апельсінавай цэдры.

Гатаванне:

  1. Вымыйце і высушыце вішні. Акуратна абрэжце чаранкі, але не выдаляйце іх цалкам.
  2. Раскладзіце вішні ў чыстыя прапараныя слоікі.
  3. Пакладзіце ўсе спецыі ў кожны слоік разам з імбірам.
  4. Разліце па слоіках гарачы сіроп, прыгатаваны з віна, воцату, мёду, цукру, солі і апельсінавай цэдры. Для гэтага проста змяшайце іх у каструлі і давядзіце да кіпення.
  5. Пасля шчыльна закруціце слоікі і кіпяціце іх у вадзе каля 20 хвілін у вялікай каструлі. Гэта іх прастэрылізуе.

Марынаваныя вішні можна есці прыкладна праз два тыдні.

Вішнёвы соус для барбекю

Інгрэдыенты:

  • дзве сталовыя лыжкі аліўкавага алею,
  • салодкая цыбуля, нарэзаная кубікамі,
  • два зубкі часнаку, расціснутыя ў часночным прэсе,
  • два кубкі цёмных вішань без костачак,
  • кубак кетчупу,
  • дзве траціны кубка карычневага цукру,
  • траціна кубка бальзамічнага воцату,
  • сталовая лыжка вустэрскага соусу, калі маеце пад рукой (можна замяніць бальзамічным воцатам),
  • дзве чайныя лыжкі гарчыцы,
  • палова чайнай лыжкі чорнага перцу.

Гатаванне:

  1. Нагрэйце аліўкавы алей на сярэднім агні ў вялікі рондалі. Дадайце цыбулю і смажце каля пяці хвілін. Пасля дадайце часнок і трымайце на агні яшчэ хвіліну.
  2. Дадайце вішні, кетчуп, цукар, бальзамічны воцат, вустэрскі соус і перац да цыбулі і часнаку. Давядзіце ўсе да кіпення. Цяпер паменшыце агонь і гатуйце каля дзесяці хвілін.
  3. Змяшайце ўсё да стану пасты, якую пасля тушыце на павольным агні яшчэ 10 хвілін.

Вішнёвы канфіцюр

Інгрэдыенты:

  • паўкіло вішань,
  • кілаграм цукру,
  • лімон,
  • 50 мл вады.

Гатаванне:

  1. Памыйце вішні і рукамі выцісніце з іх сок. Дадайце туды ваду з цукрам.
  2. Давядзіце да кіпення, пастаянна памешваючы.
  3. Дадайце плады вішань, з якіх вы выціснулі сок, і варыце на павольным агні каля паўгадзіны. Не забывайце пастаянна памешваць. Дайце сумесі астыць.
  4. Пачакайце тры ці чатыры гадзіны, а пасля зноў варыце ўсё на працягу прыкладна 10 хвілін. Адстаўце сумесь на ноч.
  5. Раніцай дадайце ў варэнне сок цэлага лімона. Зноў варыце, памешваючы, каля 25 хвілін.
  6. Гарачы джэм раскладзіце ў слоікі і пастэрызуйце на працягу васьмі хвілін у шчыльна закрытых слоіках.

Вішнёвае варэнне

Інгрэдыенты:

  • два кілаграмы вішань,
  • сок чатырох лімонаў,
  • цэдра двух лімонаў,
  • тры кубкі цукру.

Гатаванне:

  1. Прамыйце вішні і дастаньце з іх косткі, пасля разрэжце іх напалову. Нарэжце адну з паловаў на дробныя кавалачкі.
  2. Пакладзіце вішні ў рондаль. Дадайце сок і цэдру лімонаў. Змяшайце ўсе і пастаўце рондаль на сярэдні агонь.
  3. Калі вы ўбачыце, што вішні пусцілі сок, змяшайце ўсё і паменшыце агонь. Накрыйце рондаль і тушыце на працягу 20 хвілін.
  4. Дадайце цукар і старанна ўсе змяшайце. Гатуйце яшчэ сем хвілін без накрыўкі.
  5. Перакладзіце варэнне ў слоікі і пастэрызуйце каля 20 хвілін.
Клас
8
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1