На відэа, выкладзеным у канале, слесар расказвае, што пры пераходзе на станцыі метро «Кастрычніцкая», ён быў «удзельнікам масавай бойкі», падчас якой «нанёс цялесныя пашкоджанні» міліцыянту.

Мяркуючы па апісанні, гаворка ідзе пра бойку, якая адбылася 26 кастрычніка 2020 года. Выданне Tut.by, спасылаючыся на чытача, пісала пра тое, што «забег адзін мужчына ў форме і стаў збіваць чалавека. Людзі яго адбілі, а пасля той мужчына стаў уцякаць па эскалатары і яго пачалі біць».

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
26