«У сераду, 20-га, у мяне будзе яшчэ адна аперацыя.

Ампутацыі грудзей аказалася недастаткова. Будуць выразаць два новавыяўленыя ачагі ракавай пухліны (цешыць, што значна меншыя за першы).

А потым, тыдні праз тры, калі трэцяя аперацыя не спатрэбіцца (вельмі спадзяюся на гэта, бо куды ўжо больш) — будзе ўсё, як ва ўсіх нармальных людзей, пра што так любяць пытацца спагадлівыя «знаўцы» анкалогіі: хіміятэрапія і радыётэрапія.

Але тутэйшыя лекары — такія лапачкі: яны сказалі штосьці пра нейкі магічны прыбор (я мала што зразумела з іх польскага аповеду: па-мойму, яны называлі гэта ўсё чымсьці падобным на «марозную шапачку»), з дапамогай якога паспрабуюць мне захаваць валасы.

Сказалі, што, калі атрымаецца, то з мяне — канцэрт у беластоцкім цэнтры анкалогіі (там амаль ужо ўсе ведаюць, што jestem piosenkarką, і нават песні мае развучваюць).

Я адказала, што з радасцю дам хоць цыкл канцэртаў па ўсіх цэнтрах анкалогіі ў Польшчы.

Стараюся цешыцца тым, што чарговая аперацыя будзе, паводле абяцанняў, лягчэйшай за папярэднюю. Але пакуль не прыдумала, што рабіць з болем і наступствамі, якія засталіся ад мінулай, што адбылася месяц таму

А яшчэ я мушу радавацца, што мая хімія — гэта ўсяго толькі хіміятэрапія, а не «хімія» (беларусы зразумеюць) ці, не дай Божа, рэальны турэмны тэрмін, які незаконным, бессаромным, агідным, неправедным чынам прысуджаны маім сябрам, знаёмым, аднадумцам.

Рэабілітолаг сёння запытаўся, пра што я больш за ўсё хвалююся. Я, як магла, распавяла па-польску пра Насту і Змітра Дашкевічаў, пра Кацярыну Андрэеву, пра тысячы беларусаў, у якіх аднялі нармальнае жыццё, будучыню і свабоду, пра сяброў ва Ўкраіне, пра Яна Дзюрбейку ў рашысцкім палоне…

Рэабілітолаг сказаў, што не ведае, як даць рады. Хіба што не здавацца. Напэўна, гэта самы лепшы рэцэпт у цяперашняй сітуацыі.Не варта здавацца. Гэта я сабе ў першую чаргу кажу. Але і вам таксама. Мы пакуль жывыя. Ды і, калі памром, будзе, напэўна, не горш

І, дарэчы, я ўсё яшчэ веру ў справядлівасць і дабро. І казкі. А вы?

Чытайце таксама:

«Баліць — трындзец як». Ваданосава распавяла пра аперацыю і цяперашнюю рэабілітацыю

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

14
ром / Адказаць
14.07.2022
Зачем выносить личные проблемы на всеобщее обозрение???
0
Бондар / Адказаць
14.07.2022
Божа, дапамажы ёй перамагчы гэтую хваробу.
0
- / Адказаць
14.07.2022
прыклад, калі чалавек дастойна пераносіць цяжкія выпрабаванні, што выпалі на яго долю, дапамагае іншым людям, якія сутыкнуліся з падабнай праблемай
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру