Фота: pixabay.com

Стаўце канкрэтныя і рэальныя мэты

Калі ўжо вы вырашылі вывучыць замежную мову, вызначце для сябе: чаго канкрэтна вы хочаце дасягнуць і ў які тэрмін? Магчыма, вы аптыміст і хочаце загаварыць на новай мове свабодна, але гэта можа быць не найлепшай ідэяй. Пастаўце максімальна ясныя мэты — напрыклад, быць здольным чытаць артыкул у газеце на новай мове і не карыстацца пры гэтым слоўнікам.

Рацыянальна ўсё расплануйце

Пачынайце вывучэнне замежнай мовы з таго, што складзіце план заняткаў. Надрукуйце сабе каляндар з імі ці купіце штодзённік і зафіксуйце свой расклад там. Памятайце: калі запісаць свой план на паперы, гэта павялічыць верагоднасць таго, што вы яго выканаеце. У выпадку, калі вы вучыце мову цалкам самастойна, пастарайцеся ўключыць у план трэніроўку чатырох асноўных моўных навыкаў: слухання, чытання, маўлення і пісання. 

Займайцеся рэгулярна

Дзіўна, колькі ўсяго можна вывучыць, калі ўсяго некалькі дзён займацца замежнай мовай. Яшчэ больш дзіўна, як шмат і як хутка мова забываецца, калі закінуць заняткі.

Вывучэнне замежнай мовы — той выпадак, калі лепш рабіць кожны дзень патроху, чым прысвячаць заняткам цэлы дзень, але рэдка. Вы хутчэй здабудзеце поспех, калі будзеце займацца па паўгадзіны кожны дзень, чым калі прысвяціце мове, напрыклад, 8 гадзін раз на тыдзень.

Слухайце

Перш чым вы пачнеце гаварыць на новай мове, вам трэба навучыцца слухаць, як іншыя гавораць на ёй. Кожная мова, калі вы чуеце яе ўпершыню, гучыць дзіўна. Але чым больш вы чуеце яе, тым больш знаёмай яна робіцца, і ў выніку вам робіцца лягчэй яе разумець. Памятайце, што мы здольныя вымавіць усё, проста да некаторых гукаў мы не прывыклі, таму важна чуць іх часцей, каб і самому навучыцца іх гаварыць.

Рабіце тое, што вам цікава

Нават калі вы ў захапленні ад новай мовы, у нейкі момант вы можаце адчуць, што разбірацца з ёй далей для вас невыносна цяжка. Тады паспрабуйце сумясціць вывучэнне мовы з рэчамі, якія вам цікавыя.

Любіце чытаць? Чытайце тэксты на замежнай мове. Глядзець фільмы на ёй таксама можа быць карысна, асабліва калі вы ўключыце падчас прагляду субтытры на той жа мове. Таксама вам могуць дапамагчы камп'ютарныя гульні і музыка на мове, якую вы вывучаеце.

Пакіньце зону камфорту

Будзьце гатовыя да таго, што ў працэсе навучання вы будзеце рабіць памылкі і што вы можаце апынуцца ў няёмкіх сітуацыях. Такая перспектыва можа пужаць, але насамрэч гэта адзіны спосаб удасканальваць сваё веданне мовы. Таму размаўляйце з незнаёмцамі на новай мове — калі вы не можаце наведаць краіну, мову якой вучыце, знаходзьце суразмоўцаў праз інтэрнэт. Чым часцей вы гэта робіце, тым камфортней для вас гутарыць на новай мове і, адпаведна, тым лягчэй вы будзеце сябе адчуваць, калі наступны раз ёй скарыстаецеся.

Не недаацэньвайце важнасць перакладу

На розных этапах навучання вам могуць спатрэбіцца розныя падыходы. У нейкі момант свайго вывучэння мовы, калі вы ўжо навучыліся трохі на ёй гаварыць, можна адчуць, нібыта ваш прагрэс запавольваецца. У такім выпадку звярніце ўвагу на практыкаванні на пераклад, бо яны добра дапамагаюць пераадолець моўнае плато. Такія практыкаванні не даюць магчымасці замяняць нязручныя словы і прымушаюць вас шукаць іх пераклад, у выніку вы паляпшаеце сваё веданне.

Памятайце: узрост — усяго толькі міф

Шмат хто лічыць, што лепей за ўсё вучыць замежную мову ў дзяцінстве. Верагодна, дзеці і дарослыя сапраўды па-рознаму засвойваюць інфармацыю, але гэта не павінна прымушаць вас думаць, што новую мову вам ужо не засвоіць. Дзеці вучаць мову інстынктыўна, а дарослыя спрабуюць сістэматызаваць працэс навучання, і абодва варыянты прыносяць свае вынікі. Калі гэта вас не пераконвае, успомніце старажытных мовазнаўцаў, якія ў дарослым узросце вывучалі дзясяткі моў.

Вывучайце новыя словы ў кантэксце

Можа быць цяжка, ды і проста нудна, зубрыць доўгія спісы новай лексікі. У такім выпадку вам можа дапамагчы ўменне ствараць асацыяцыі паміж словамі. Звязвайце словы, якія вы вучыце, з сітуацыямі ці тэкстамі, якія маюць для вас значэнне, і тады лексіка будзе запамінацца лягчэй.

Ідзіце (ці едзьце) туды, дзе гавораць на мове, якую вы вывучаеце

Вядома, так зрабіць могуць не ўсе. Але эксперты лічаць, што калі вы сур’ёзна ставіцеся да вывучэння мовы ды яшчэ і жадаеце атрымліваць ад працэсу задавальненне, важна накіравацца туды, дзе гутараць на мове вывучання. Лягчэй за ўсё знаёміцца з мовай па кніжках і табліцах дзеясловаў, але як толькі вы апыняцеся ў новай краіне, праз знаёмства з людзьмі і культурай вы вывучыце значна больш, чым праз кніжкі дома.

Карыстайцеся сучаснымі метадамі 

Існуе шмат электронных рэсурсаў, здольных зрабіць навучанне замежнай мове цікавейшым. Паспрабуйце, напрыклад, скарыстацца для гэтага мабільнымі дадаткамі: адзін з самых вядомых — гэта Duolingo, але вы без праблем знойдзеце яшчэ шмат варыянтаў. Плюс такіх платформ у тым, што яны дазваляюць вам самастойна падбіраць тэмп і робяць яго працэс падобным да гульні. Нарэшце, не забывайце і пра YouTube — там можна знайсці відэазаняткі па вельмі розных мовах.

На якой мове напісана слова «Каханне»? ТЭСТ

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

3
Стась / Адказаць
17.07.2022
Самый быстрый способ - это переводить англглоязычные песни, слушать и петь.
1
Самый быстрый способ - это переводить англглоязычные песни, слушать и петь. / Адказаць
17.07.2022
почему я люблю иностранный рок? потому что я там не понимаю слова
но подозреваю, что тексты там зашибись, какие примитивные

поэтому

"спасибо" за совет
12
героиня на героине...филологиня на филологине / Адказаць
17.07.2022
а эту инструкцию советник президентщицы писал?
(не будем называть его славное имя)
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру