MLRS на вучэннях у Кувейце ў 2003 годзе. Фота: Getty Image

MLRS на вучэннях у Кувейце ў 2003 годзе. Фота: Getty Image

Храналогія MLRS

6 чэрвеня Вялікабрытанія абвясціла, што перадасць Украіне тры пускавыя ўстаноўкі MLRS з ракетамі GMLRS.

15 чэрвеня ў Берліне паведамілі, што Кіеў атрымае яшчэ тры ўстаноўкі M270 Mittleres Artillerie Raketen System (MARS — варыянт M270, зроблены для Еўропы). Яны мусілі быць пастаўленыя з запасаў Бундэсвера. 

30 чэрвеня агенцтва Рэйтэр паведаміла, што ўкраінскія вайскоўцы ўжо праходзяць навучанне на ўстаноўках MLRS, а таксама на лёгкіх 105-міліметровых гаўбіцах.

Дзве ўстаноўкі MLRS на вучэннях у Паўднёвай Карэі. Адна з іх выпускае ракету ATACMS. Астатнія кантэйнеры ў гэтай і другой машынах — звычайныя, з шасцю ракетамі. Фота: Getty Image

Дзве ўстаноўкі MLRS на вучэннях у Паўднёвай Карэі. Адна з іх выпускае ракету ATACMS. Астатнія кантэйнеры ў гэтай і другой машынах — звычайныя, з шасцю ракетамі. Фота: Getty Image

У чым асаблівасці

Складанасць у ацэнцы інфармацыі пра гэтыя сістэмы — у тым, што назва MLRS, якая расшыфроўваецца як Multiple Launch Rocket System (рэактыўная сістэма залпавага агню або РСЗА), можа таксама выкарыстоўвацца для абазначэння цэлага класа рэактыўнай артылерыі.

Напрыклад, савецкі БМ-21 «Град» на англійскай мове таксама будзе абазначацца як MLRS.

M142 HIMARS уяўляе сабой больш лёгкую і мабільную мадыфікацыю М270 MLRS. Адзін пускавы кантэйнер з шасцю ракетамі HIMARS усталяваны на шасціколавым аўтамабільным шасі. У М270 MLRS два такія кантэйнеры, змантаваныя на гусенічным шасі.

Адрозненне дзвюх сістэм, па-першае, у боекамплекце. М270 MLRS здольная выпусціць у адным залпе ў два разы больш ракет. Другое адрозненне дзвюх сістэм — у мабільнасці і праходнасці. Гусенічнае шасі M270 (яна выкарыстоўвае мадыфікаванае шасі БМП Bradley) дазваляе ёй лягчэй перасоўвацца па перасечанай мясцовасці, што моцна пашырае магчымасці выбару пазіцыі для стральбы. 

M142 HIMARS на колавым шасі больш мабільная, здольная перасоўвацца на вялікія адлегласці з большай хуткасцю, але яе праходнасць ніжэйшая, чым у гусенічнай М270. Хуткасць адыгрывае не меншую важнасць для такіх сістэм на ўзбраенні ўкраінскай арміі, чым праходнасць, бо іх выкарыстоўваюць для хуткіх удараў (тактыка «Бі і бяжы»).

Паводле падлікаў BBC News Украіна, за апошнія два тыдні ў выніку абстрэлаў знішчаныя як мінімум 15 буйных тылавых аб'ектаў расійскіх узброеных сілаў.

Складанасць барацьбы з такімі сістэмамі ў тым, што яны выпускаюць ракеты па цэлі нечакана, і перш чым ім атрымліваецца адкрыць агонь у адказ, яны з'язджаюць з месца.

Уладкаванне такіх комплексаў дазваляе даволі хутка перазараджаць іх — замест загрузкі ракет па адной кожная ўстаноўка мяняе цалкам касету з шасцю снарадамі, падымаючы іх проста з грунту пры дапамозе ўбудаванага крана.

Ракеты GMLRS, якія выкарыстоўваюцца ва Украіне, дазваляюць трапляць у цэлі на адлегласці да 70 км, прычым яны таксама валодаюць падвышанай дакладнасцю. 

Нарэшце, залпавы пуск шасці ракет даволі складана перахапіць сродкамі СПА. M142 HIMARS і М270 MLRS могуць таксама выкарыстоўваць замест кантэйнера з шасцю ракетамі для залпавага пуску адну тактычную ракету MGM-140 ATACMS. Далёкасць гэтай балістычнай ракеты — да 300 кіламетраў.

Украіна не раз заяўляла, што хацела б атрымаць гэты комплекс разам з M142 HIMARS і М270 MLRS, аднак паведамленняў пра магчымыя пастаўкі на Захадзе пакуль не з'яўлялася.

Чытайце таксама:

Мінабароны Украіны: HIMARS ужо знішчылі больш за 30 расійскіх вайсковых аб'ектаў

Чаму расіяне няздольныя збіваць HIMARS і што гэта азначае 

CNN: Украіна стала паспяхова прымяняць сістэмы HIMARS для нападаў на расійскія камандныя пункты

Клас
47
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
6
Сумна
5
Абуральна
10