За месяц вырасла колькасць тавараў і паслуг, уключаных у спажывецкі кошык, цэны на якія павялічыліся больш чым на 10% у гадавым выражэнні. У маі іх доля складала 69,8% спажывецкага кошыка, а ў чэрвені — ужо 71,8%.

Адпаведна, знізілася колькасць тавараў і паслуг з адносна нізкімі тэмпамі росту цэнаў. Напрыклад, доля тавараў і паслуг, якія падаражэлі менш чым на 5%, склала ўсяго 9,7% у чэрвені супраць 9,9% у маі. Доля тавараў і паслуг з інфляцыяй ад 5 да 10% скарацілася да 17,4% у чэрвені пасля 19,4% у маі.

Характэрна, што крыху ўзрасла доля элементаў спажывецкага кошыка, дзе назіралася зніжэнне цэнаў. У маі такіх было 0,9%, у чэрвені — ужо 1,1%. Апошняе можа быць наступствам сезоннасці цэнаў на плодаагароднінную прадукцыю, бо на рынках і ў крамах з'яўляецца ўсё больш прадуктаў ўраджаю бягучага года, цана на якія досыць хутка зніжаецца па меры павелічэння збору.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0