Фота са слуцкага сэканд-хэнду (злева) і фота з мемаў

У «Вікіпедыі» нават ёсць артыкул пра феномен сіне-чорнай сукенкі.

Сіне-чорная сукенка — інтэрнэт-феномен і мем, які ўзнік пасля таго, як 26 лютага 2015 года ў сацыяльнай сетцы Tumblr было апублікавана фота карункавай сукенкі дызайнера Roman Originals. Фактычна адразу завязалася гарачая спрэчка адносна таго, якога колеру сукенка на фота: сіняя з чорнымі палоскамі ці белая з залатымі. Пасля было высветлена, што сукенка насамрэч сіняга і чорнага колераў, аднак дыскусіі адносна таго, якія колеры бачаць розныя карыстальнікі, працягваліся на многіх форумах. Феноменам зацікавіліся нейрабіёлагі, якія высветлілі, што прычына заключаецца ў аптычнай ілюзіі з-за няправільнай святлоаддачы, збольшага з-за таго, што здымак быў апрацаваны.

Пасля таго як фота стала папулярным, многія зацікавіліся набыццём такіх сукенак, і іх продаж павялічыўся ў некалькі разоў. Вось адна і «даехала» да Слуцка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
иисусус христосос / Адказаць
17.07.2022
а церковь почитателей этого платья еще не построили?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру