Амерыканскія РСЗА Himars даказалі сваю эфектыўнасць на полі бою ва Украіне, але пакуль Захад перадаў толькі дзясятак такіх сістэм, прычым з боепрыпасамі мінімальнай дальнасці

Намеснік старшыні Рады бяспекі Расеі Дзмітрый Мядзведзеў паабяцаў, што схавацца ад расейскага адказу на ўдары па Крыме «будзе вельмі складана». Аб магчымасці ўдараў па расійскіх вайсковых аб'ектах на паўвостраве раней заявілі ў Міністэрстве абароны і Офісе прэзідэнта Украіны.

Некаторыя палітыкі на Украіне — «экзальтаваныя, крывавыя клоўны», — сказаў Мядзведзеў, — час ад часу пагражаюць Расеі, «маючы на ўвазе напад на Крым», але пры такім развіцці падзей «для іх усіх там за адзін раз наступіць Судны дзень», заявіў на сустрэчы з ветэранамі ў Валгаградзе Мядзведзеў, цытуюць яго расійскія інфармагенцтвы.

«Схавацца будзе вельмі складана», — паабяцаў Мядзведзеў. Ён выказаў упэўненасць, што тыя, пра каго ён гаворыць, разумеюць наступствы сваіх заяў.

Мядзведзеў дадаў, што ўсе, хто адмаўляецца прызнаць Крым расійскім, з'яўляюцца для Расіі «сістэмнай пагрозай».

Напярэдадні прадстаўнік галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Вадзім Скібіцкі папярэдзіў, што Кіеў можа выкарыстоўваць амерыканскія РСЗА HIMARS для удараў па расейскім аб'ектаў у Крыме. Ён назваў паўвостраў «хабам перамяшчэння ўсёй расійскай тэхнікі, боепрыпасаў і ўзбраення» на поўдзень Украіны, а з акваторыі Чарнаморскага флота, паводле яго слоў, здзяйсняюцца ракетныя пускі на ўкраінскую тэрыторыю.

У той жа час Мінабароны Украіны паабяцала не выкарыстоўваць HIMARS для ўдараў па Расіі.

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч заявіў, што дадзенае заходнім партнёрам абяцанне не біць па цэлях на расейскай тэрыторыі не распаўсюджваецца на Крымскі мост — ён можа стаць аб'ектам удару ВСУ, як толькі ў Кіева «з'явіцца першая тэхнічная магчымасць». «Па ім ідзе забеспячэнне [ваеннай] тэхнікай, значыць, яго трэба паламаць», — растлумачыў Арастовіч.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
За Украіну! / Адказаць
17.07.2022
Димон раздухарился, ничтожество испускает много пустых звуков.
1
Вiця / Адказаць
17.07.2022
"экзальтаваныя, крывавыя клоўны" гэты гном пра сябе?
1
бурштынавыя ядры / Адказаць
17.07.2022
>ўсе, хто адмаўляецца прызнаць Крым расійскім, з'яўляюцца для Расіі «сістэмнай пагрозай».
То бок большая палова свету для Расеі з'яўляецца сістемэнай пагрозай уключаючы нібыта сяброўскі Кітай. Нечего на зеркало пенять коль рожа крива.

Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру