Вось пра гэтага варана вядзецца ў вершыку. Фота: Wikimedia

Бег па беразе баран.

Бачыць ён: буркоча кран.

Бераг мора два вараны

Баразняць вялікім кранам.

«Бэ-э-э! — баран вітаецца,

— Што тут адбываецца?

Хто тут кранам, нібы вудай,

Ловіць рыбу баракуду?»

«Мы, — адказваюць вараны,

— Не цягаем рыбу кранам.

Хочам мора падчапіць,

Трохі пераставіць,

Бо прывыклі мы хадзіць,

Не жадаем плаваць!»

«Я іду вам на падмогу,

Павярну вам хвалі рогам!»

Так вараны і баран

Ссунуць мора мелі план.

З усіх сілаў спрабавалі

Учапіцца. Толькі хвалі,

Дзе шумелі — там шумяць…

Кранам мора не падняць!

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Крумкач / Адказаць
17.07.2022
Як бы там ні было з тым морам і кранам, а ў варана (глядзі фота) на пысе інтэлект добра бачны. Па вачах бачна, што гэта думаючая істота... Чаму ж у правадыра ўсё інакш ?
0
Жар / Адказаць
17.07.2022
І яшчэ, што бачна, модніцы ( ды розныя там "светскіе львіцы") пэўна задыхнуліся ад зайздрасьці такому манікюрчыку ! Цяпер не зьдзіўлюся новаму ў іх трэнду... ))
0
Чаму ж у правадыра ўсё інакш ? / Адказаць
17.07.2022
таму што ён баба
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру