Пасля ўварвання Расіі ва Украіну заходнія краіны паабяцалі адмовіцца ад сырой нафты. Між тым, пастаўкі ў Азію наадварот імкліва выраслі.

Кітай амаль падвоіў спажыванне расійскай сырой нафты ў сярэднім да 1,13 мільёна бараляў на дзень у чэрвені з 670 000 бараляў на дзень у лютым. У мінулым месяцы Індыя купляла прыкладна адзін мільён бараляў на дзень у параўнанні з фактычна нулявым паказчыкам у першыя два месяцы гэтага года.

Паводле брокераў, грэчаскія ўладальнікі танкераў, якія кантралююць каля траціны сусветнага флоту такога кшталту, перавезлі каля паловы аб'ёмаў расійскай сырой нафты ў маі і чэрвені.

Нагадаем, санкцыі ЕС, якія прадугледжваюць забарону на пастаўкі расійскай нафты ў Еўропу, уступяць у сілу 5 снежня. Перавозкі за межы кантынента аператарам танкераў не будуць забароненыя, але судны не змогуць атрымаць страхавога пакрыцця, што зробіць любыя плаванні незаконнымі паводле міжнароднага марскога права.

Уладальнікі буйных еўрапейскіх танкераў кажуць, што санкцыі могуць прымусіць часова прыпыніць плаванне каля траціны іх флоту.

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6