Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Кіно
19.07.2022 / 08:44
Бел / Łac / Рус

«Вельмі дзіўныя справы» на мільёны. Чаму варта паглядзець новы сезон самага рэйтынгавага шоу Netflix у гісторыі?

У гісторыі стрымінгавых сэрвісаў не фіксавалася больш папулярнага кантэнту, чым серыял «Вельмі дзіўныя справы» (Stranger Things). Чацвёрты сезон шоу вытворчасці «Нэтфлікс» не толькі пабіў шэраг рэкордаў, але ўвайшоў у гісторыю кінематографа. «Наша Ніва» без спойлераў распавядае, чаму яго варта паглядзець.

Серыял «Вельмі дзіўныя справы» стаў самым запатрабаваным сярод англамоўных шоу ў гісторыі стрымінгу. Фота: Netflix

Касмічныя лічбы праглядаў

За час свайго існавання інтэрнэт-платформа стварыла цэлую плыню звышпаспяховых праектаў. Прычым аўдыторыя зашкальвала, нягледзячы на палярную стылістыку стужак: фэнтэзійны «Вядзьмак» цешыў велізарную аўдыторыю настолькі ж годна, як гістарычная навела «Брыджартоны» альбо сацыяльная драма пра стасункі падлеткаў «13 прычын чаму». Тым не менш, «Вельмі дзіўныя справы» нават сярод гэтай разнастайнасці вылучаліся: эфектная жанравая сумесь, небанальныя сюжэтныя хады ды выбітны візуал справакаваў анамальную цікавасць аўдыторыі.

Чацвёрты сезон паглядзелі больш за 800 мільёнаў чалавек, што зрабіла праект самым запатрабаваным сярод англамоўных шоу ў гісторыі стрымінгу.

Пацвярджае папулярнасць серыяла і тэхнічны нюанс, які суправадзіў прэм'еру фінальнай серыі. Велізарнага наплыву гледачоў не вытрымалі серверы «Нэтфлікс», з-за чаго праблемы з падключэннем узніклі ў карыстальнікаў па ўсім свеце. Больш за 14 тысяч скаргаў рэсурс зафіксаваў толькі за паўгадзіны да афіцыйнага пачатку трансляцыі. Пры гэтым не выбачыўся, а толькі выдаў рэліз пра змаганне з праблемай і паспяховае яе вырашэнне. Хаця варта было б неяк фанам аддзячыць, бо гэтая суполка — самая трывалая з усіх на «Нэтфліксе».

Болей за тое, менавіта за кошт гледачоў сэрвіс планаваў выправіць становішча пасля адмены каранавірусных забарон.

Як толькі краіны пачалі выходзіць з лакдаўну, а людзі — атрымліваць шанец бавіць вольны час не толькі ля тэлевізара, колькасць падпісчыкаў стрымінгу скарацілася на 200 тысяч. Эканамічны ж крызіс у Еўропе разам з блакаваннем сэрвісу ў Расіі будзе каштаваць «Нэтфліксу» страты яшчэ двух мільёнаў фанаў.

Таму як самі «Дзіўныя справы», так і яго спін-оф (сцэнар ужо ў распрацоўцы) стваральнікі разглядаюць не толькі паспяховым творчым праектам, але і маркетынгавым бустам для ўсёй платформы.

Рэкордны бюджэт

Вытворчасць серыяла — сама па сабе справа, поўная клопату. Аднак калі ён знаходзіць аўдыторыю, а пасля павялічвае колькасць гледачоў, узрастаюць і выдаткі на здымкі. Бо планка якасці як у дачыненні да зместу, так і да аздаблення павышаецца з эпізода ў эпізод.

«Дзіўныя справы» выключэннем з правілаў не сталі: кожная серыя апошняга сезона «пацягнула» адразу на 30 мільёнаў даляраў — суму, да якой раней стваральнікі і блізка не дацягвалі.

Павелічэнне кошту таксама тлумачыцца і выхадам праекта на лагічны фініш. Першапачаткова ўжо гэтым летам фанаты маглі атрымаць адказы на ўсе ключавыя пытанні шоу. Аднак дэталей, што патрабавалі прапрацоўкі, станавілася ўсё больш. Таму нават чацвёрты сезон атрымаўся манументальным: да сямі вясенніх серый далучыліся дзве летнія. Прычым апошнія па працягласці прабілі столь у чатыры гадзіны!..

MURRAY BAUMAN BRINGING THE pic.twitter.com/jijx2SecVR

— Stranger Things (@Stranger_Things) July 14, 2022

Аднак і гэтага сцэнарыстам не хапілам — прыйшлося пацвярджаць пяты сезон, прызначаны да рэлізу напрыканцы 2023 года альбо напачатку 2024-га. Ён, дарэчы, таксама пройдзе праз серыйны падзел, які характэрны для праектаў «Нэтфлікс» апошніх часоў: 75-хвілінныя «стандартныя» серыі, дзве кульмінацыйныя на 90 хвілін і гранд-фінал працягласцю у 2,5 гадзіны.

Экстрэмальныя лакацыі

Адным з ключавых геатэгаў чацвёртага сезону з'яўляецца савецкая турма на Камчатцы. Дзеі, што там разгортваюцца, прадзюсары праекту насамрэч вырашылі здымаць за кратамі. Абралі для пляцоўкі Лукішскую вязніцу ў Вільні. Перавалачную кропку для габрэяў, якіх фашысты вывозілі на расстрэл, нават ператвараць у змрочныя катакомбы не спатрэбілася — дастаткова было крышку аздобіць антураж сучаснымі пражэктарамі. Эфект пераўзышоў усе чаканні: дрыжыкі па целе пры «перанясенні» за краты адчувалі нават тыя, хто глядзеў серыі на маленькіх экранах смартфонаў.

Дарэчы, ходзяць чуткі, што Вільня як лакацыя для здымак зацікавіла «Нэтфлікс» пасля поспеху канкурэнтаў з НВО. Тыя ператварылі раён Фабіёнішкі ў Прыпяць падчас здымкаў драмы «Чарнобыль» — і дамагліся амаль стоадсоткавага падабенства дэкарацый да рэальнасці. Варта прызнаць, што паўторныя спроба заходніх аператараў адаптаваць літоўскую сталіцу пад патрэбы амерыканскага сцэнара таксама атрымалася вельмі ўдалай. Прычым настолькі, што сёння камеру ў Лукішках, дзе ішлі здымкі, мясцовыя экскурсаводы прапануюць наведаць — праўда, за грошы — як гарадскую выбітнасць.

Ухвальная скрупулёзнасць

Каб перадаць нюансы эпохі нават у дробязях, здымачная група звярталася па дапамогу прафесіяналаў у самых разнастайных сферах ды краінах.

Так, каб дамагчыся максімальнага падабенства ва ўніформе, актуальнай для падзей на Камчатцы, мастакі па касцюмах наведвалі Польшчу і кансультаваліся як з вайсковымі экспертамі, так і з дызайнерамі па вопратцы 80-х.

Тады як сфарміраваць гардэроб галоўных герояў шоўранэрам дапамаглі культавыя брэнды мінулага стагоддзя — Quicksilver, Vans, Converse. Дарэчы, вытворцы абутку так «замарочыліся», што пашылі ўнікальныя красоўкі для галоўных дзейных асоб, аднак цалкам вытрымалі стылістыку 80-х.

MILLIE BOBBY BROWN & CONVERSE... #NEW pic.twitter.com/9revAya6kq

— Stranger Things 4 (@StrangerNews11) March 13, 2021

Ды што там: нават гумкі для валасоў у кожнага з герояў — ручнога вырабу. Прычым кожная з іх адпавядае колеравай гаме вопраткі. Калі ж прыглядзецца, то заўважаеш, як гэты элемент вобразу амаль у кожнага з герояў карэктуецца яшчэ пад колер скуры ды пад гісторыю серыяла. Напрыклад, гумка Макс Мэйфілд становіцца больш бруднай ды бляклай, бо, адпаведна з развіццём падзей, яна носіць упрыгожванне больш за год.

Але лепей за ўсё скрупулёзнасць усёй каманды «Дзіўных спраў» адлюструе відэа з грымам галоўнага злодзея сезона. Акцёр, які ўвасобіўся ў ролю Векны, ажно сем (!) гадзін цярпліва чакаў, пакуль усе шнары ды мускулы стануць адно да аднаго. Пры гэтым мастакі кожны раз аднаўлялі шэдэўр ледзьве не з камп'ютэрнай дакладнасцю. Аднак ніводнай тэхналагічнай прылады ў справу не пускалася — людзі рабілі цуд рукамі.

can't talk rn, i'm becoming vecna.
[brought to life by barrie gower] pic.twitter.com/1EYf7wcjIy

— Stranger Things (@Stranger_Things) June 15, 2022

Шыкоўнае камеа

Чацвёрты сезон вытрыманы ў стылістыцы фільма жахаў — і таму адсылкі да класічных хорараў праскокваюць ледзьве не ў кожным эпізодзе. Тут вам і згадка пра славутага маньяка Тэда Бандзі, і адсылкі да класікі жанру, «Хэлоўін». Але ж вішанькай на торце выглядае эпізадычнае з'яўленне ў адной са сцэн Роберта Інглунда.

just how deeply is STRANGER THINGS 4 inspired by A NIGHTMARE ON ELM STREET?

not only is the creature design for #StrangerThings4 villain Vecna heavily influenced by Freddy Krueger, but actor Robert Englund trades finger knives for creepy eyes as Victor Creel in the new season pic.twitter.com/kMj1X89dha

— Netflix Geeked (@NetflixGeeked) May 29, 2022

Актор, які ўвасобіў на экране культавую постаць Фрэдзі Кругера з «Кашмара на вуліцы вязаў», здолеў «запаліць» і ў сусвеце «Дзіўных спраў», хай сабе прадзюсары адвялі яму зусім нямнога часу.

Легендарная музыка

Атмасфера 1980-х у сезоне выбітна перадаецца і праз саўндтрэкі. Скажам, песні Running Up That Hill у выкананні Кейт Буш серыял падараваў другое жыццё: папулярнасць 1985-га вярнулася да кампазіцыі настолькі імкліва, што ў 2022-м яна нават патрапіла ў брытанскія чарты ды ўзнялася на 37-е месца.

Але куды больш эфектна ў кантэкст «Дзіўных спраў» упісаўся рок. Дзякуючы персанажу ў выкананні Джо Куіна, гледачы наноў захапіліся гітарнымі рыфамі ды касухамі.

Цікава, што героя Куіна аздобілі арыгінальным мерчам гурта Dio, які быў прысвечаны выхаду плыткі 1984 года The Last in Line. А адшукала ды прынесла яго здымачнай групе непасрэдна ўдава Роні Джэймса Дзіа.

Вартая згадкі і сцэна, якую «агучылі» трэкам Master of Puppets — адной з самых пазнавальных «візітовак» гурта Metallica.

Дарэчы, сола, якое падчас дзеі выконвае персанаж ужо ўзгаданага Куіна, насамрэч запісваў у студыі Тай Трухілья. Хто не ведае, 17-гадовы падлетак — сын басіста Metallica Роба Трухілья. Тады як кансультам усяго перфомансу выступіў Кірк Хэмет, лідар групы і адзін з дыназаўраў класічнага метал-свету.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
На ютубе з'явіўся забаронены ў Расіі фільм Сакурава «Казка». Яго апублікаваў канал Ксеніі Сабчак
Макалей Калкін з «Адзін дома» атрымаў зорку на Алеі славы. А яшчэ — сустрэўся са сваёй кінамамай
«Пакінь свет у мінулым»: Джулія Робертс у актуальным трылеры пра страхі сучаснага свету
Якія фільмы перамаглі на кінафестывалі «Паўночнае ззянне» і які стаў самым папулярным
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
У Мастацкім музеі адкрылася выстаўка беларускага пейзажыста, чыйму густу давяраў стваральнік Траццякоўкі
Расейцы, якія расстралялі байцоў УСУ, што здаліся ў палон, ліквідаваныя — кіраўнік Аўдзееўскай ГВА
«Вось дзяўчыне вочкі, каб былі яскравыя ночкі». У Скірмунтаве захавалі старажытны абрад 18+, пра які вы маглі нават не чуць
Ператрус адбыўся ў сябры Каардынацыйнай рады Розы Турарбекавай 1
«Другога такога проста не вытрымаю». Няўдалыя першыя спатканні вачыма хлопцаў 4
У Кіеве ў Нацыянальным музеі адкрылася выстава, прысвечаная Палку Каліноўскага
На ютубе з'явіўся забаронены ў Расіі фільм Сакурава «Казка». Яго апублікаваў канал Ксеніі Сабчак
Усяго патроху
Што слухае Саша Івулін — плэйліст 3
Просты дэсерт з хлеба 1
«Пасля гэтых сэксуальных гукаў усё пагрузілася ў хаос». Скандал на лёсаванні Еўра-2024 3
Пра рэальны рэйтынг Лукашэнкі, чысткі ў Акадэміі навук, ролю Ярмошынай і ці прагаласуюць за Колю — новы «Ток» з сацыёлагам Генадзем Коршунавым 1
Фота / Відэа
Міліцыя рыхтуецца да выбараў — праводзіць вучэнні па сілавым разгоне пратэстоўцаў 14
«Тут няма людскіх крам». Як жывецца на паўвостраве ля Свіслачы ў цэнтры Мінска 3
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
«Пасля гэтых сэксуальных гукаў усё пагрузілася ў хаос». Скандал на лёсаванні Еўра-2024 2
«Мы можам паставіць гэтую ўмову». Латушка расказаў, на што можна абмяняць вызваленне палітвязняў 26
Былая прапагандыстка СТБ працавала ў «Жоўтых злівах», а пасля пераехала ў Польшчу і адкрыла там бізнэс 24
«Кіньце часнок ва ўнітаз на ноч. Эфект вас здзівіць». Найлепшыя твіты тыдня 13
Пачаўся захоп папулярных лакальных медыя. Іх перадаюць рэдакцыям дзяржСМІ 14
Самае лайканае
Прэзідэнты Польшчы, Літвы і Латвіі адмовіліся фатаграфавацца ў Дубаі з Лукашэнкам 5
Маленькая гродзенка два гады кранальна марыла пра плюшавую цацку. Усё здавалася безнадзейным, але скончылася хэпі-эндам 2
«Спачатку здалося, што прыйшоў паміраць». Да беларусаў вярнуўся кот, які бясследна прапаў два з паловай гады таму 5
Беларус адправіўся на вайну пасля выпадковай сустрэчы з Някляевым. У 23 гады ў баі ён страціў нагу. Вось што ён робіць цяпер 11
Сын Сахашчыка: Сістэма прымусіла б мяне стаць Паўлікам Марозавым і здрадзіць свайму бацьку 7
Найбольш рэакцый
«Чаму вы на мяне накінуліся?» На Брэстчыне забіў сябе стваральнік сабачага прытулку 31
«Каб дагадзіць беларускай апазіцыі». Дзмітрый Шаўцоў абурыўся, што рашэнне па беларускім Чырвоным Крыжы апублікавалі па-беларуску 37
«Гэта былі ўжо не шараговыя апладысменты, якія гучаць у падзяку кожнаму выступоўцу». Хто апладзіраваў Лукашэнку стоячы на кліматычным саміце? 25
«Прапануем 2000-2500 рублёў на рукі — закрыць вакансіі няма кім». Бізнэс не можа знайсці работнікаў 8
Прэзідэнты Польшчы, Літвы і Латвіі адмовіліся фатаграфавацца ў Дубаі з Лукашэнкам 5
Гарачыя тэмы
«Кіньце часнок ва ўнітаз на ноч. Эфект вас здзівіць». Найлепшыя твіты тыдня 14
Пачаўся захоп папулярных лакальных медыя. Іх перадаюць рэдакцыям дзяржСМІ 14
«Чаму вы на мяне накінуліся?» На Брэстчыне забіў сябе стваральнік сабачага прытулку 32
«Каб дагадзіць беларускай апазіцыі». Дзмітрый Шаўцоў абурыўся, што рашэнне па беларускім Чырвоным Крыжы апублікавалі па-беларуску 37
«Гэта былі ўжо не шараговыя апладысменты, якія гучаць у падзяку кожнаму выступоўцу». Хто апладзіраваў Лукашэнку стоячы на кліматычным саміце? 25
«АГЛ палітычны труп! Я за кастрацыю паўнамоцтваў прэзідэнта». «Флагшток» пратачыўся ў закрыты чат, які з 2020 года адміністраваў супрацоўнік КДБ 3
Прэзідэнты Польшчы, Літвы і Латвіі адмовіліся фатаграфавацца ў Дубаі з Лукашэнкам 5
Галоўная гераіня тэксту пра адпачынак расіянак у Мінску прыйшла ў каменты да «Нашай Нівы» 9
Беларус адправіўся на вайну пасля выпадковай сустрэчы з Някляевым. У 23 гады ў баі ён страціў нагу. Вось што ён робіць цяпер 11
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх