Фота: панарама Яндэкс

Фота: панарама Яндэкс

Будоўля «Газпрам Цэнтра» пачалася ў 2013 годзе на месцы спецыяльна знесенага для гэтага аўтавакзала «Маскоўскі» на праспекце Незалежнасці ў Мінску. 

Чакалася, што ўжо ў 2020-м «Газпрам Цэнтр» стане самым высокім з функцыянуючых будынкаў сталіцы, але рэальныя вынікі 9 год работ абмежаваны фундаментам і каркасам ніжніх паверхаў.

«Наша Ніва» у дэталях паведамляла пра няўдачы на ўсіх этапах амбіцыйнага будаўніцтва. 

Чытайце таксама: Італьянскі забудоўшчык разбірае краны і сыходзіць, амбіцыйная будоўля «Газпрам-цэнтра» прыпыненая

Чытайце таксама: Трагікамедыя на будоўлі «Газпрам-Цэнтра»: абсталяванне на $20 мільёнаў сапсавалася

Чытайце таксама: Крыніцы: «Газпрам трансгаз Беларусь» канчаткова прайграў сербам суд на $30 мільёнаў

У сакавіку рускія канчаткова плюнулі на свой праект. 

«З цэнтральга офіса «Газпрама» ў сакавіку прыйшоў ліст аб адмове ад будаўніцтва. Маёраў [гендырэктар «Газпрам трансгаз Беларусь»] паведаміў пра гэта віцэ-прэм'еру, а як сказаць Лукашэнку, яны не ведалі», — казалі нам абазнаныя крыніцы.

Супадзенне ці не, але неўзабаве пасля гэтага пачаліся затрыманні топ-менеджменту беларускай дачкі «Газпрама», якая і займалася ўзвядзеннем.

Затрыманы быў намеснік гендырэктара Андрэй Шабан, а таксама яшчэ двое менеджараў. Папярэдне мяркуецца, што згаданыя асобы стварылі кампанію, праз якую перапрадавалі абсталяванне для патрэбаў «Газпрама» па завышаных цэнах. 

Цяпер жа становіцца вядома, што затрыманні адбыліся і сярод тых менеджараў, якія звольніліся некалькі месяцаў таму. 

Затрыманыя раней дагэтуль сядзяць у СІЗА. 

Чытайце таксама: Крыніцы: Арыштаваныя топ-менеджары беларускай дачкі «Газпрама»

«Пры гэтым, на фоне ўсіх затрыманняў, Мінгарвыканкам кажа, што восенню яны чакаюць аднаўлення будаўніцтва!» — кажуць нам супрацоўнікі кампаніі. 

«Разам з гэтым Масква даслала новага начальніка карпаратыўнай бяспекі, які ўзяўся вычышчаць кадры і карупцыянераў на свой густ. Адначасова з гэтым паступілі спісы з КДБ з камандай вычысціць усіх, хто засвяціўся на мітынгах. Па іроніі лёсу, у спісах аказаўся сын аднаго з былых намеснікаў міністра, яму не працягваюць кантракт, — патлумачылі нам абазнаныя крыніцы. — Не ведаю, ці рэальна чакаць аднаўлення будаўніцтва да восені. Імаверна — не, і справа не толькі ў чыстках». 

Клас
12
Панылы сорам
25
Ха-ха
73
Ого
53
Сумна
15
Абуральна
29