У Слуцку знялі з пасады дырэктара цукровага завода
У Слуцку знялі з пасады дырэктара цукроварафінаднага камбіната Аляксандра Белага, паведамляе Kurjer.info. Прычыны звальнення пакуль невядомыя. Выканаўцам абавязкаў кіраўніка камбіната прызначылі Віталя Маркаўца, намесніка генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях.
Фота: sugar.by
Белы ўзначаліў прадпрыемства на пачатку красавіка 2020 года, перайшоў на гэтую пасаду з пасады гендырэктара дражджавога камбіната. Ён прыйшоў на змену Мікалаю Прудніку, якога затрымалі па «цукровай справе» ў студзені 2020-га, а пазней асудзілі на 11 гадоў пазбаўлення волі. Праўда, на волю ён выйшаў датэрмінова.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ