У Мінфіне заяўляюць, што «Беларусь прымае актыўныя меры па нарматыўным урэгуляванні пытанняў аб правядзенні разлікаў па еўрааблігацыях, вымушана функцыянуючы ў беспрэцэдэнтных санкцыйных умовах».

У ведамстве ўдакладняюць, што асобныя міжнародныя рэйтынгавыя агенцтвы прызналі:

— складанасці з выплатамі носяць тэхнічны характар, звязаныя з заходнімі санкцыямі супраць Беларусі;

— беларускія ўлады прыкладаюць усе намаганні для ажыццяўлення выплат інвестарам;

— краіна здольная і гатовая выконваць узятыя на сябе фінансавыя абавязацельствы ў поўным аб'ёме і ва ўстаноўленыя тэрміны.

«Некаторым агенцтвам, відавочна, прасцей займаць пазіцыю, пры якой любыя дзеянні беларускага боку будуць прызнаныя як «неадпаведныя вызначаным умовам», — заяўляюць у Мінфіне. —Складваецца парадаксальная сітуацыя. Ёсць эмітэнт — Міністэрства фінансаў, якое гатовае працаваць з уладальнікамі напрамую, каб выканаць абавязацельствы, нягледзячы на наяўныя абмежаванні па правядзенні плацяжоў праз міжнародныя аплатныя сістэмы. Таксама ёсць самі ўладальнікі еўрабондаў, якія праяўляюць адкрытасць у працы з эмітэнтам па рэалізацыі сваіх правоў.

Аднак ёсць і трэція асобы, дзеянні якіх дакладна нацэленыя на выкарыстанне штучных дэфолтных з'яў, прытрымліваючыся генеральнай лініі Захаду».

У Мінфіне лічаць, што «не ўсе» незалежныя «міжнародныя рэйтынгавыя агенцтвы сёння забяспечваюць у сваіх ацэнках гэтую незалежнасць, аб'ектыўнасць, паўнавартасны ўлік усіх фактараў».

«Міністэрства фінансаў перакананае, што ў нестандартны час немагчыма абмяжоўвацца стандартнымі практыкамі і метрыкамі, а меркаванні асобных рэйтынгавых агенцтваў аб дэфолце павінны быць дастасавальныя да заходняй інфраструктуры, якая наглядна прадэманстравала сваю індыферэнтнасць да інвестараў», — заяўляюць у ведамстве

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0