Суд Партызанскага раёна Мінска разгледзеў гэтую крымінальную справу 15 ліпеня.
Згодна з матэрыяламі справы, 29 красавіка гэтага года расіянін «з нізінных памкненняў, якія выявіліся ў грубым парушэнні агульнапрынятых нормаў маралі і правілаў паводзін, не менш за два разы ўстаўшы на мармуровую пліту, усталяваную на рытуальнай пляцоўцы з Вечным агнём і абеліскам на плошчы Перамогі, два разы пераскочыў Вечны агонь, чым адкрыта і абразліва паздзекаваўся са звычаяў і традыцый грамадства».
«Абвінавачаны ў судовым пасяджэнні сваю віну прызнаў у поўным аб'ёме, у зробленым раскаяўся», — паведамляе прэс-служба суда.
Яго прызналі вінаватым у хуліганстве (ч. 1 арт. 339) КК Беларусі і прысудзілі да пазбаўлення волі на тэрмін 1 год і 1 месяц у папраўчай калоніі агульнага рэжыму.
Расіянін часта бываў у Беларусі па працоўных пытаннях. Аднойчы яны з прыяцелем адправіліся паглядзець Мінск і мужчына папрасіў сябра сфатаграфаваць яго на фоне мемарыяла на плошчы Перамогі, у тым ліку — у скачку над Вечным агнём. Мужчыны зрабілі здымкі і з'ехалі, аднак нехта з мінчан патэлефанаваў у міліцыю. У выніку расіяніна затрымалі падчас наступнай камандзіроўкі.
Абвінавачаны — выпускнік вайсковай ВНУ, раней не судзімы, працуе менэджарам у прыватнай расійскай кампаніі, на ўтрыманні мае дваіх малалетніх дзяцей.
Чытайце таксама:
Расіянін сфатаграфаваўся, скачучы цераз Вечны агонь на плошчы Перамогі, і можа сесці на тры гады





