Левентэ Мадзяр падчас сустрэчы ў Львове

Левентэ Мадзяр падчас сустрэчы ў Львове

Раней паведамлялася, што Венгрыя пярэчыць супраць паставак заходняй зброі Украіне, каб, маўляў, не падвяргаць небяспецы расійскіх абстрэлаў венграў, якія кампактна жывуць у Закарпацкай вобласці. 

Але цяпер венгерскі чыноўнік заявіў, што праз тэрыторыю Венгрыі будуць ісці любыя грузы, у тым ліку і вайсковыя.

«Мы ўражаныя падзеямі, якія тут адбываюцца, мы сапраўды спачуваем вам. За апошнія 200 гадоў мы з Расіяй ваявалі тройчы.

Гэтыя войны былі не на жыццё, а на смерць. У адрозненне ад многіх заходніх партнёраў, мы на сабе адчулі, што гэта такое — супрацьстаянне гэтай велізарнай усходняй краіне.

Пры гэтым сама Венгрыя не будзе пастаўляць сваёй зброі — гэта наша стратэгічная пазіцыя. Аднак трэція краіны могуць карыстацца нашай тэрыторыяй», — сказаў Левентэ Мадзяр.

Акрамя гэтага, Венгрыя гатовая прыняць украінскіх дзяцей у свае санаторыі і лагеры. Таксама венгерская дэлегацыя прапанавала дапамагчы ў лячэнні цывільных і вайскоўцаў у сваіх медустановах, а таксама запэўніла ў гатоўнасці даць 1000 стыпендый для ўкраінцаў у сваіх універсітэтах.

Клас
24
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1