Самыя дарагія факультэты — факультэт камп'ютарных сістэм і сетак, факультэт інфармацыйных тэхналогій і кіравання, інжынерна-эканамічны факультэт. Для першакурснікаў год навучання на дзённым аддзяленні тут абыдзецца ў 4290 рублёў. Навучанне на старэйшых курсах каштуе танней.
На астатніх факультэтах за год навучання на дзённым аддзяленні прыйдзецца заплаціць ад 2600 да 3870 рублёў у залежнасці ад курса.
Год завочнага аддзялення па ўсіх спецыяльнасцях каштуе ад 1180 да 1485 у залежнасці ад курса.
З поўным пералікам цэнаў можна азнаёміцца на сайце БДУІР.





