У лютым гэтага года рэжым Пуціна і Лукашэнка пачаў вайну ва Ўкраіне. З-за гэтага штодня гінуць людзі, многія вымушана пераехалі ў Польшчу. У тым ліку і беларусы, якія пасля выбараў 2020 года знайшлі свой новы дом ва Украіне. Ботафермы і прапаганда Крамля спрабуюць навязаць нам меркаванне, што мы ворагі адзін аднаму, але вораг у нас адзін — дыктатура.

Фестываль «Opór» («Супраціў») аб'яднае грамадскіх арганізацый, актывістаў, валанцёраў і музыкантаў з Беларусі, Украіны і Польшчы, каб у чарговы раз сказаць «Не вайне» і аб'яднаць нашы намаганні ў барацьбе з агрэсарамі. Толькі разам мы мацнейшыя!

  • Свой удзел у фестывалі ўжо пацвердзілі гурты з Беларусі, Польшчы і Украіны:
  • NXOV / Украіна, гіперпоп/металкор
  • Tyapin CREW / Беларусь, рэп-кор
  • RVAŃ / Украіна, поп-рок
  • Graphotype / Беларусь-Польшча, рок-н-рол
  • Szara Masa / Польшча, хардкор-панк
  •  I33I / Украіна, індзі-рок
  • The SUPERBULLZ / Беларусь-Украіна, хардкор
  • Karlen&Co / Украіна, джаз-рок
  •  Мала стылю / Беларусь, індзі-панк

З 12 да 18 гадзін на тэрыторыі фестываля «Opór» будуць працаваць:

  • арт маркет;
  • пляцоўка грамадскіх арганізацый;
  • лекторый;
  •  дзіцячая пляцоўка;
  • спартыўная пляцоўка, дзе вядомыя спартсмены правядуць майстар-класы;
  • wakepark, скаладром, workout пляцоўка з інструктарамі, пляж.

Каля 18:00 пачнецца канцэрт сучасных музычных гуртоў розных стыляў і гучання.

Уваход на «Opór» будзе умоўна-платны — 20 зл. (можна ахвяраваць больш), якія цалкам пойдуць на дапамогу беларусам і украінцам.

— 50% сабранай сумы пойдзе ў дапамогу дзецям, якія ўцяклі ад вайны ва Украіне / Фонд Mama Vdoma

— 50% на дапамогу палітычным вязням у Беларусі / Фонд INeedHelp.BY

Інфармацыя будзе дадавацца на сайт , фестываля, таксама яе можна знасці на сайце і ў сац-сетках Беларускага Моладзевага Хаба: фэйсбук і тэлеграм.

Па ўдзелу на спартыўнай пляцоўцы — тут

Па ўдзелу ў зоне грамадскіх арганізацый — тут.

Па ўдзелу ў маркет-плэйсе — тут.

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1